зусім не. Удзел у чатах, у тым ліку створаных асабіста - ніякая не частка працы, давайце будзем шчырымі.и для педагога вообще часть работы,
Справядлівасці дзеля, у школьныя чаты начамі і не пішуць, прынамсі я ні разу не сутыкалася з такім. Садаўскіх не заспела) калі мае дзеці былі ў садках, чатаў яшчэ не было.
Але вось з той жа плацёжкай. Чэл аплаціў і для зручнасці выхавацеля (гэта ж яна просіць плацёжку у чат перасылаць? ці людзям самім няма чаго рабіць?) тут жа адпраўляе, бо потым можа забыць, ці плацёжка згубіцца у нетрах інтэрнет-банкінга) Адпраўляе, выдатна ведаючы, што ўсе нармальныя людзі трымаюць чаты без гука, а паглядзяць у любы момант, калі ім будзе зручна. У 7 гадзін выхавацелька, якая ў другую змену з дзецьмі працуе, яшчэ спіць, ёй паведамленне ў гэты час (прапанаваны вамі, як дарэчны, да слова) нязручнае і можа яе патурбаваць.
І так з кожным выпадкам можа быць. Можа ў мяне нарада ў дырэктара, а тут вы са сваёй плацёжкай у 9.00? )
А можа ў дзіцёнка тэм-па ноччу? і мама зноў жа для зручнасці выхавацеля (і як раней без чатаў, цікава, пра ненаведванне дзяцей даведваліся?) піша, што Машы заўтра не будзе. Нашто ёй уставаць у 7.00 пасля бяссоннай ночы, каб папярэдзіць кагосьці там?
Зноў жа, я не кажу, што 2 ночы - найлепгы час для камунікацыі сярэднестатыстычнага чалавека. А толькі прапаную троху паблажлівей быць да паведамленняў ва неўрочны час. Ну і гук выключыць у чатах, само сабой.) Апошняе - проста абавязкова. Тады і турбаваць начныя і не толькі начныя паведамленні не будуць)