Я разумею, канешне, што на мяне могуць паляцець камяні і папрокі ў тым, што нам даюць, а мы яшчэ выдурняемся. Але. Дачка перайшла ў новую школу. Урокі з 8.30. Сняданак для шматдзентых у 8.00. Мы з прыгарада, з дома выязджаем у 7.30, зразумела, пакарміўшы дзяцей сняданкам. І зразумела, што дзеля снядянка яшчэ аднаго раней прыязджаць не будзем. А далей абед. Пасля 6 урока, апошняга. Які заканчваецца ў 14.20. У маей у 14.43 электрычка. То бок сення яна выехала ў 7.30 з дому, у Фаніпаль прыехала ў 15.10, дома была ў 15.30. Ну і весь час без ежы, бо тут альбо дадому, альбо есці.
Я не для таго гэта кажу, каб паскардзіцца, што не ўлічылі нашы транспартныя моманты. Проста чаму б нельга было карміць аднойчы, але ў нармальны час? Як платнікаў, пасля 3 урока?
Ну вось якія нармальныя бацькі папруць раней галоднае дзіця ў школу, каб яно там паела? А потым сядзела 6 урокаў.
Будзем цяпер спрабаваць нешта вырашаць з харчаваннем за грошы.
Затое ж дзяржава забяспечвае, і нефіг тут скардзіцца