Так объясните мне, ну почему не умеет, а? Пальцы не слушаются или необходимости не было?
Чаму - не ведаю. За што купіла - за тое прадала. ))) Але , калі па факту маёй знаёмай прыходзілася паўкласа дзяцей апранаць, як у дзіцячым садку, пытаннем, чаму яны не могуць завязаць сабе шнуркі, матузкі на шапках і нават замкі зашпіліць пасля прыбіральні, яна, відаць, ужо не задавалася....))))
Шчыра кажучы, у абмеркаванні гэтай тэмы я ўдзельнічаць не збіралася. Бо яна ўзнімаецца з зайздроснай нязменнасцю цягам усяго часу, што я на форуме прысутнічаю. І кожны раз адно і тое ж.)))
Срэагавала толькі на катэгарычны допіс пра ляноту бацькоў і дзяцей, нібыта марнуючых час у садочку.))) Аднак бачу ўжо, што, відаць, допіс той выпадковы быў.)))
Скажу так. Калі высветлілася, што ў нашым класе большасць дзяцей 6-годкі,( што было для мяне поўнай нечаканасцю) на якісьці момант я падумала: дзіўна, чаго ж мы сядзелі? Але, праўда, гэта было секундаю. Бо я даўно ўжо навучылася не азірацца ў сваіх дзяннях на тое, што і як робяць іншыя. Яны могуць хоць у 3 гады ісці ў школу - іхнае права. А МАЁ дзіця было гатовае не раней 6,5. І паколькі ўзімку ў школу не бяруць, мы пайшлі ў 7.))))
І яшчэ ведаю дакладна. Нават калі б у мяне Эйнштейн падрастаў, раней як у 6 поўных я б не аддала яго ў школу ні ў якім разе.))) Але гэта я.))) Спрачацца аб тым, як дзіця гатова ў 5,5 , якое яно разумнае, і адно што інтэгралы не бярэ, нават не збіраюся...
А ўсе размовы пра тое, што дзіця, (о Божа) страціла год свайго жыцця, гуляючыся ў садочку, мне проста смешныя. Прабачце...