Дзевы. Вы яшчэ ўлічвайце, што і мама магла пытанне выхавацелькі, скажам так, недакладна перадаць. І што насамрэч тая пыталася, з чаго складаюцца лікі (не лічбы).
Пагадзіцеся, дарослыя месцамі, калі на аўтапілоце кажуць ці пішуць, гэтыя паняцці могуць пераблытаць. Я дык дакладна.) А вось выхавацелька на занятку з дзеткамі - наўрад ці.
Гэта я так. Дзеля справядлівасці. А то дыягназаў завочна чалавеку наставілі.
Хаця па мне не адказаць, што лікі скаладаюцца з адзінак - таксама зусім не праблема. Не заўжды дзіця (дый дарослы часам) разумее, пра што ўвогуле пытаюцца.)
А наконт упэўненасці ў сабе і самаацэнкі...дзеля гэтага варта год пачакаць. Я са старэйшай якраз з гэтай прычыны ў 6 са школай не спяшалася. І таксама мне пра гэта нават псіхолаг сказала. Садкоўская прычым.

Проста ў нас адносіны нармальныя былі.

Пра сваю дачку тая распавяла і мне параіла. Ці хутчэй мае ўласныя думкі пацвердзіла. І скажу я вам, была розніца. За год не тое, каб іншае дзіця, але амаль іншае зрабілася. Яна ў мяне заўжды з такіх "позніх, няхуткіх" дзяцей была. На сёння (ттт) ейнай смеласці і ўпэўненасці месцамі я пазайздрошчу.
Чытаць і пісаць, калі што, школа навучыць. А вось гэты год, які ў такім узросце шмат для псіхалагічнага складніка дае, не вернеш.
Па мне, не сумнявайцеся,
Cerasus, нават. Са свайго досведу раю.)