Бобелек, мне дырэктар 204 школы падаўся вельмі харызматычнм і зацікаўленым і на сходзе, і пры прыватнай размове.
Да таго ж першая змена, я ўвогуле не ўяўляю сабе, як ездзіць самастойна з прыгарада ў трэцім класе. І, што немалаважна, басейн свой. І падчас фізкультуры, і платны басейн у 204 школе вельмі бюджэтны, мы са старэйшай ездзім і проста плаваць, і ў групу яна ходзіць-не параўнаць па коштах ні з Герсіменяй, ні з арэндатарамі на Каралінскай. Яшчэ з плюсаў, як я бачу, то, што там пакуль што месціцца Ранак, можна хадзіць на гурткі на месцы.
Я, маючы, дзяцей у 5, 2 класе і будучую першакласніцу, увогуле нічога не ведаю.
Мяне катэгарычна не задавольвае наша гімназія ў Фаніпалі для старэйшай, і, калі будзе адкрывацца дадатковы шосты клас у 204 школе, будзе пераходзіць туды, мне здаецца, горш ужо не будзе, а нам зручна, бо працуем праз кальцавую, атрымліваецца, што да нашай працы, што да электрычцы, што да маршруткі на Фаніпаль-усе па 10 хваілін пешшу. Учора пасля сходу, мы адмыслова з'ездзілі паглядзець, стагнала, што вельмі хоча туды. Ну, зразумела, для дзіцяці: новая школа, прыгожа і гэтак далей.
У сярэдняга выдатная настаўніца, і за яго я бліжэйшыя два гады спакойная.
З малодшай будзем глядзець. Калі старэйшую возьмуць, магчыма, і малую будзем адпраўляць у 204, зноў жа па прычыне басейна, гурткой на месцы і магчымай першай змены (што да моманту 3-4 класаў ужо не факт, канешне). Праўда, кажуць, што і ў нашай гімназіі ў гэтым годзе набіраюць добрыя настаўнікі малых. Але ж усе роўна прыйдзецца дадаткова вазіць у Мінск хаця б у басейн.
Увогуле, я мару для сваіх дзяцей пра ўстанову кшталту Коласаўскага ліцэю. Часам сню па начах(
Прыватная школа для траіх дзяцей-гэта цалкам нарэальна нават з даволі нядрэнным даходам.
Але так. Пра 204 школу ну зусім мала водгукаў.
*Гэта, канешне, неістотна, але мне вельмі спадабалася, што ўчора спела толькі адна дзяўчынка))
У наша гімназіі спяваюць і танчаць на гэтых сходах добра, калі гадзіну, і гэта вельмі напружвае, асабліва калі прыходзіш на сход не ў першы раз, а дома чакаюць дамашнія справы. І тое, што і дырэктар, і завуч не чыталі па паперцы афіцыйнымі словамі, чаго я наслухалася ў сваей гімназіі за гэтыя годы.
Але гэта толькі знешне, канешне