Kroshkis, дзякуй! Нам на дадзены момант у першую чаргу патрэбны здаровы калектыў. Са сваей гімназіі будзем сыходзіць з-за комплекса прычын, але калі першыя думкі ўзніклі з-за таго, што праблемны навучальны працэс-вельмі часта няма ўрокаў, займаюцца абы-чым, то напрыканцы года галоўным стала траўля дачкі.
Вось якраз сення мужу казала пра 161 школу, прыгадала, што чытала пра яе добрыя водгукі. 204-гэта ружовая мара дачкі, бо мы год хадзілі туды ў басейн.
Вельмі шкадую, што не вырашылі змяніць школу перад 5 класам. Тады было б прасцей, можа, і ў гімназію б трапілі. Але ж перад навучальным годам нам дырэктарка асабіста абяцала моцнага вопытнага матэматыка, яе ж практычна абяцала класным кіраўніком, а выйшла такая ж... па ўсіх напрамках.