Так она с нас даже и не взяла ничего, сказала чтоб к ней почаще такие хорошие, здоровые и тихие пациенты приходили Приятно, однако
здорава! Я туды на прафагляд дваіх вадзіла. Дык у Кастуся ў ягоныя 3 і 8 ні воднай дзіркі, зубкі ідэальныя, цьху-цьху-цьху. (з нас таксама ні капейкі за агляд Кастуся не ўзялі). А Васілю яшчэ да 2 год 8 дзірак залячылі. Кожныя тры месяцы трэба на агляд, але па факту ходзім часцей, як заўважаю нешта не тое..
Ужо ад аднаго зуба толькі пянёк тырчыць, цалкам разрушыўся.. Карацей не зубы, а жах просты. Сказала, што малочныя зубы закладваюцца пад час цяжарнасці, а пасля выправіць цяжка.. Мабыць, што зацяжарыла, менш чым паз год, пасля першага, не васстанавіўся арганізм, альбо мала ела кальцыю. Мрак, карацей. Бальная нашая тэма.
В присутствии мам дети себя ведут совсем по-другому, чем они бы были без мам, именно так, как ты написала. Поэтому на первые утренники, особенно в яслях, родителям рекомендуют не приходить - дети начинают плакать, проситься на руки к мамам. А без родителей и танцуют, и поют
вось пра гэта, шчыра веру псіхолагам і уласнаму досьведу, што ў саду дзеці вымушаны так сябе весці. У іх там стрэс, чужыя, яны павінны пастаянна сябе кантрляваць, а з мамай можна расслабіцца. (і гэта добра)
http://www.mgorod.ru/Alternativa/2010-02-17-07-22-55.html выцемка : "На самом деле проблема, встающая перед родителями, состоит в том, чтобы найти способ совместить спокойную домашнюю атмосферу с постепенным расширением круга общения и социальной самостоятельности ребёнка. Совместить эмоциональную защищённость, которую создаёт близость родного человека, и опыт общения в различных социальных ситуациях.... Проблема эта не имеет универсального решения «для всех». И каждой семье надо искать свой ответ, исходя из особенностей ребёнка, из общей семейной ситуации и из качества тех садиков, в которые вы реально можете отдать малыша".. Тут пра мінусы крайніх варыянтаў.
http://www.doktorpapa.ru/2398 - гэта нейкі "перадзёрнуты" артыкул.. Але цікавае зерне там ёсць.
Бурундучок, не чытай!
на форуме (але крыніцу не магу адшукаць):
Праводзіліся даследванні: у дзяцей замяралі узровень картызолу у крыві. Пакуль дзіця знаходзілася ў садку гэты ўзровень перавышаў норму ў разы і зніжаўся толькі пасля таго, як за дзіцём прыходзілі бацькі, а канчаткова нармалізоўваўся толькі дома.
А падвышаны ўзровень картызолу можа быць прычынай: запавольвання росту мозгу; разбурэння клетак, адказных за памяць; разбурэння імуннай сістэмы; псіхасаматычныя хваробы; розныя парушэнні развіцця ў дзіцяці (фізічныя, псіхалагічныя, псіхіатрычныя).
http://www.tolk-i-polza.ru/show/836?mode=full тут зусім крыху па картызол (што нагуглілася)
Я уже после 19 декабря об этом думаю... Хотя раньше было однозначно - никогда не уеду
у мяне пакуль настрой, фіг вам з'еду.. Так зручна, каб усе, хто застаўся, не думалі, самі не вырашалі... Жыць не перашкаджалі. Пакуль працаваць магу і грошы зарабляюцца, костку ў зубы не ўсунуць.. Толькі настрой псуецца, калі чарговыя адэкватныя сябры з'яжджаюць(( Пакуль ёсць да каго паехаць у госці, з кім марыць, сябраваць, спрачацца і запрашаць не раз на год у госці.... Калі большасць з іх з'едзе, то не загадваю. Ну і яшчэ зараз муж са штатаў вернецца, (а па сабе ведаю, дах зносіць спачатку, тым больш што ён не паспее там пабыць столькі, каб адчуць мінусы).
Аднесла нарэшце ўчора фота ў друк.. Назбірала 549 фотак за 5 год (нават вясельны фоталальбом не надрукавалі да сённяшняга дня)).. Зараз думаю, калі я 5 год збіралася, каб раздрукаваць, колькі ў мяне зойме працэс раскладвання гэтых фотак ў фотаальбомы і подпіс..