Igra, пакуль дзеці досыць маленькія, і не пайшлі ў самастойнае жыццё, самі прычым пайшлі, а не іх з нагі кудысьці выпіхнулі, я не магу ўявіць для сябе абставінаў і прычын, з якіх бы я паехала жыць кудысьці з адным дзіцяцем, пакінуўшы другое. Доўгія камандзіроўкі мужа, прыкладам, хоць і непрыемная рэч - з шэрагу прычын - але з жыццём сумяшчальная. То бок, напэўна, для мяне сям'я - гэта дзеці перадусім. Прынамсі пакуль. І прынамсі цяпер, калі яны ў мяне ёсць. Калі не было, напэўна, было іначай. Для мяне менавіта дзеці - пункт прыкладання эмоцый, сіл, перажыванняў, матэрыяльных укладанняў і г.д. Не тое, каб я жыву дзеля дзяцей...не магу так сказаць у поўным сэнсе, бо свае ўласныя цікавасці я не забываю і не выключаю, і не прыношу сябе ў ахвяру, але недзе так ёсць, дзеці - калі не асноўны сэнс жыцця, але адзін з асноўных адназначна. Калі яны пойдуць у самастойнае жыццё, такая раскладка прыярытэтаў пэўна ж зменіцца. ) У іх будзе сваё жыццё, за якое ўжо яны будуць у адказе, у іх будуць ужо свае дзеці, якія будуць сэнсам ужо іх жыцця і г.д.)
Таму датычна вось той сітуацыі з расказа Іны...калі б сям'я цалкам пераехала, ці хаця б мама з дзецьмі, а тата застаўся (з прычыны працы, прыкладам, ці чагосьці яшчэ) і па мажлівасці да мамы з дзецьмі прыязджаў - то, напэўна, я б на гэтай інфармацыі не спынілася.) І за яе не зачапілася. ) Ці мала, як у людзей бывае. ) Хаця для мяне ў прынцыпе ненармальна, калі для паступлення ў каледж трэба не навукі вучыць, а больш-менш прыстойную каманду па чымсьці там шукаць, каб у ёй сябе неяк паказаць.) Ну...калі гэта не фізкультурны каледж, само сабой. )
Уехать и оставить обоих детей с одним из родителей это нормально, если есть необходимость по работе, например, или для лечения?
па рабоце - не. Для лячэння, прычым не крывізку носа падправіць, а станаў, што пагражаюць жыццю - так.