Ой, Таня і Оля, якія ў вас цудоўныя фота!
Мы вось таксама нядаўна з Барселоны вярнуліся, ездзілі без Ульянкі - дык так шалёна сумавалі! А яна малайчына, ведала, што мама-папа бі-бі куп-куп на 7 дзён. Вось так мы пакуль яшчэ гаворым.
Адпачылі добра, але не без прыгодаў. Калі апоўначы прыляцелі ў аэрапорт, аказалася, што там страйк таксістаў, а мы маглі дабрацца да нашага жылля толькі на таксі, бо гэта ў прыгарадзе Барсы. Муж не хацеў арандаваць машыну, бо там грамадскі транспарт куды танней, чым бенз-платныя дарогі-паркоўкі-арэнда-страхоўка. Дый мужу хацелася расслабіцца і патэсціць мясцовыя віны. Але іншага варыянту не было, бо невядома, колькі б цягнуўся гэты страйк. Карацей, у адным офісе, які яшчэ не зачыніўся, заставалася яшчэ адна машынка, мы на ёй і паехалі (240 еўра за 8 дзён), але а трэцяй ночы недзе ступілі і месца так і не знайшлі, заначавалі ў машыне. І толькі на раніцу агледзеліся і дабраліся да месца. Добра, што нам гаспадар вярнуў грошы за першую ноч. Мы спыніліся ў пакоі пры рэстаране каля пляжу, зусім бязлюднага, дарэчы. Раней я думала, што такія пляжы бываюць толькі ў фільмах. Адпачылі добра, нягледзячы на мае дзянькі, шмат гулялі па Барселоне, ножкі стапталі добра, марскую ежу запівалі віном і вельмі сумавалі па малечы. Я пашкадавала, што мы не ўзялі бабулю і маіх бацькоў і не паехалі ў якую Турцыю на ўсё ўключана. Наступным годам у маіх бацькоў 30 гадавіна шлюбу, дык мо так і зробім, падорым ім адпачынак з унучкай, а самі хоць будзем мець крыху часу на сам-насам з мужам, але без адрыву ад дачкі.
Барселона - вельмі прыгожы горад, але на нашых фотках гэта незаўважна. Вось альбом
https://picasaweb.google.com/105897858548828316185/AUPHSB?authkey=Gv1sRgCJvZq8TGsPbsDQ