Прывітанне! Рэдка я тут бываю, але калі заходжу, не магу не вякнуць пару словаў)))
Віншую нашых трохгодак з важнай датаю! Вось і выраслі мы з дэкрэту. Мяне звалі на працу, але я не пайшла, бачу, што дзіця на лета аддаваць у сад не варта, дый сама яшчэ пагуляць хачу. Потым знайсці будзе нешта куды складаней, але што ўжо паробіш... Дарэчы, чула, што з 8 мая адкрываецца прыватны садок на Маякоўскага (на аснове студыі Басавік) з гуманнай аплатай - 300 даляраў на месяц, можа, каму цікава.
Ну а я цяпер складаю віш-ліст падарункаў Ульяне на дзень народзінаў. Раскажыце, якія падарункі падарылі вашым дзеткам, што каму закаціла? А то я адчуваю, што ў Улі ўжо ўсё ёсць, пра што я марыла ў дзяцінства. Ну, хіба кухні ў мяне не было, альбо іншых вялікіх цацак для ролевых гульняў, дык і мы сабе цяпер не можам дазволіць буйнагабарыт у нашай аднушцы.
Ну а я падзялюся сваімі хацелкамі:
-
100 і 1 гульня для развіцця дзіцяці 3-4 гадоў. 50 картак з маркерам ад Гіты Сташэўскай
-
Міні-гульні ад Djeco
-
Аксамітныя расфарбоўкі
-
Фарбы ў цюбіках з Ікеі
-
Кінетычны пясок, пясочніца-латок і формачкі да яго.
-
Развівальныя тэматычныя каробкі "Дзве ладонькі" пра птушак (праўда, пакуль у Мінску іх не знайшла, ёсць толькі ў Расіі)
-
Гульня "Грузавічкі"
-
Каробка для цацак
-
Дзіцячая каса
-
Планшэт Сrayola
-
Машынкі Робокар
-
Канструктар "Мой дом"
-
Канструктар з цаглінак
- Прыгожы торт ці набор пернікаў
- Вазок для лялек (яна сама папрасіла!)
- Вопратка (спартыўны касцюмчык, штонікі, падцяжкі)
- Ровар
- Калі
кнігі, то незвычайныя, якіх у бібліятэцы не знойдзеш. Напрыклад:
-
маляваньне па кропках
- сезонная творчасць (
Лета,
Зіма на лабірынце.ру)
- што-небудзь новае з кніжак-карцінак, напрыклад,
"Даўным-даўно ў Глядзелкіне" (у нас ёсць Зімовая і Вясенняя кнігі, а таксама Знайдзі і пакажы: Свет вакол мяне)
- што-небудзь з кніжак-лабірынтаў:
такую ці
такую
А яшчэ пад ложкам чакаюць два домікі - адзін з
лега, другі
хэппі фэміліс.
З таго, што ў нас ужо ёсць, вельмі раю:
-
Лагічную гульню “IQ cars”. Уля ўжо спраўляецца з першым узроўнем.
-
“Камуфляж” ад Bondibon. Нам яшчэ цяжка, але мне падабаецца.
- Кнігі пра Муле Мека, Петсана і Фіндуса, мышку Анжэліну, слана Хортана, ката Шмяка, бабра Кастара, мядзведзіка Барні, Маму Му, Віту Белую Крэску, мумітроляў
-
Кніга “Мой арт-праект: Жывёлы”,
сшыткі Кумон,
альбомы па развіцці крэатыўнасці Таро Гомі,
Тэсты,
кнігі-шукалкі-глядзелкі, часопіс
Маміна сонейка
- Гульні на планшэце "Учім буквы", "Пропісі", "Развівашка"
- Шмат падушак – самы гульнёвы матэрыял!
Цяпер Уля штодзень гуляе ў кубікі, канструктар, машынкі, “гатуе” з цеста, выразае, клеіць, вучыцца лічыць і чытаць на планшэце, слухае кніжкі, глядзіць мульцікі, ходзіць у басейн і на развівайкі, бесіцца з таткам. Яна ўжо размаўляе з цацкамі, аднак ролевых гульняў я яшчэ не заўважала. Пад настрой даволі доўга можа гуляць сама, а бывае, што не адстае ні на хвілінку. Пакуль яшчэ зусім туга ў нас з камунікацыяй з раўналеткамі на пляцоўцы. Іх мала, і яна яшчэ яўна не навучылася гуляць разам.
У яе маўленні пераважае руская мова. Рэдка выдае перлы, але часам бывае:
А какая польза ад мамы?
Папа, ты чувак!
Вось жа мяне прарвало)