понимаете, очень большая разница еще одной женщине придти в чужой дом или мужчине придти в чужой дом.
О проживании с родителями мужа речь вообще не идет, все-таки условия слишком разные. Зять может просто прийти и жить, а невестке надо приспосабливаться.
Вельмі цікава, а ў чым розніца?
Дзевы, карацей. Для мяне пражыванне некалькіх сем'яў (а бацькі і маладая сям'я - сем'і розныя, як не круці) разам, калі мы не кажам пра займанне розных паверхаў у мегасядзібе - прызнак амаль скрайняй ступені беднасці.
Бо асабіста я гатовая адмовіцца ад шмотак і яшчэ чагосьці там, але быць гаспадыняй у сваім доме і рабіць тое і так, ці не рабіць увогуле
, як палічу неабходным я. А таксама не абіраць, прыкладам, выразаў, гучнасці і тону камунікацыі маёй з мужам, каб раптам не расхваляваць ці засмуціць маму, ці мець пасля размову з татам.
)))
Розніцы прынцыповай паміж пражываннем маладой сям'і ў адных ці іншых бацькоў не бачу. У кожным разе - гэта не жыццё. Гэта общага. Розніца толькі ў тым, хто будзе буферам паміж 2-мя сем'ямі. У адным выпадку гэта будзе сын, у другім - дачка.
Таму сваім дзецям, калі так ужо ім будзе карціць жаніцца пры адсутнасці грошай, гатовая аплачваць з'ём, дакладней нейкую сярэднюю цану за яго (а раптам ім дом за 1.5 тыс зняць захочацца?
), але хай яны там сабе разбіраюцца самі. Як жыць, што глядзець, як будаваць зносіны, як гуляць, як спаць, як есці.
А я са сваімі устоямі, парадамі, разуменнямі як-небудзь устрымаюся.
Ступень нармальнасці адносінаў паміж дзецьмі і бацькамі, імхо, знаходзіцца ў адваротнай залежнасці ад адлегласці, на якой яны жывуць адно ад аднаго.
Усе астатнія размовы пра: "ой, а нам так добра разам", "а мама без нас сумуе", "а хто мне дапаможа з дзіцяцем?", для мяне - "на карысць бедных" (с).
Так што прабачце, дыскусія са мной бесперспектыўная ў гэтым месцы. ))))