Добры дзень.
Маю вострую патрэбу ў лікбезе на тэму пластыкавага посуду.
Можа хто валодае гэтым пытаннем?
Большасць таго, што шукаецца ў гугле, прачытала. Інфармацыя супярэчлівая. Аж да супрацьлеглага месцамі.
У асноўным цікавіць:
1) полістырол (з яго робяцца ўсе аднаразовыя талеркі),
2) успенены полістырол (падобны на пенапласт, у такія кубачкі часта наліваюць каву на вынас),
3) поліпрапілен (звычайныя празрыстыя аднаразовыя кубачкі якраз з яго)
4) полікарбанат (?) - ці тое, з чаго робяць шматразовыя бутэлькі для вады для спартсменаў, прыкладам.
Можа хто цікавіўся пытаннем, ці проста ў гэтым разбіраецца ў сілу прафесіі ці адукацыі.
Першыя тры пазіцыі цікавяць у сэнсе дапушчальных тэмператур прадуктаў, якія можна ў іх наліваць/накладваць.
4) - ці можна такімі нібыта шматразовымі бутэлькамі карыстацца на пастаяннай аснове бяспечна ці хаця б адносна бяспечна для здароўя?
А то ў адным месцы чытаю, што полікарбанат, прыкладам, гэта абсалютнае зло, а ў другім, што з яго выпускаюцца дзіцячыя бутэлькі і ён цалкам экалагічны.
Дзякуй.
а, і яшчэ пытанне. Папера (кардон) - бяспечная альтэрнатыва пластыку для аднаразовага посуду. Гэта насамрэч так? І ці ёсць у прыродзе кардонныя кубачкі, прыкладам, у якія можна наліваць кіпень? Ці для гэтага карыстаецца толькі ламініраваны кардон, які той жа пластык, толькі выгляд збоку?