Lapka,
дык гэта ваш бальнічны быў, а то -- ягоны.
адтуль таксама дахаты ясна, што не адпусьцяць. з войска ж не адпускаюць, а ў медсанчастку, ці лазарэт, кладуць.
мне проста муж казаў, што на зборы забіраюць у нейкі канкрэтны дзень. гэта ня тое, як на тэрміновую службу -- цэлы сэзон могуць хадзіць.
+ да таго, наколькі разумею, там няма ніякага нават фармальнага мэдагляду (нядаўна быў выпадак, калі ў дзядзькі сэрца прыхапіла, калі іх толькі на вакзал на цягнік садзілі, каб у частку везьці, і ён памёр) і ўзрост там не абмяжоўваецца 27-28 гадамі. муж прыйдзе -- спытаю дакладна -- здаецца, дзесьці каля 45 -апошні тэрмін, калі могуць на зборы забраць.
Мой муж, праўда не афіцэр, а служыў тэрміновую службу шэрагоўцам.
і яму ўжо 35. а тут мы нядаўна кватэру мянялі, і, адпаведна, прапіску. Вось у яго чамусьці ваеньнік на цэлыя суткі ў ваенкамаце забіралі. А дзесьці месяцы праз 2 званок (нам сваячка рамонт рабіла, і яна тэлефануе мужу: кажа, тут табе павестку прынесьлі, браць?) Муж кажа: не бяры! а той мужык яе папрасіў яму слухаўку перадаць, і кажа: вы падыдзіце, калі ласка, нам трэба дадзеныя ўдакладніць, а павестку я вам у ЖЭСе пакіну. Муж кажа, окей, толькі я зараз ня ў горадзе. Прыеду -- разьбяруся. А якія дадзеныя ўдакладняць, калі ён месяц назад там сам быў, і можна было што заўгодна ўдаклданіць?! Муж палез у інтэрнэт -- а там -- навіны: хутка будуць вучэньні СПА (ПВО) -- а ён якраз у гэтым родзе войскаў служыў. Наш плян быў такі: 1) усімі спосабамі пазьбягаць атрыманьня павесткі (дзьверы па магчымасьці адкрываю я, кажу, што муж зваліў на заробкі ў Расею і т.п. ) 2) калі не атрымаецца п.1, тэрмінова адкрываць бальнічны мужу на патрэбны дзень. (ну, доктара дахаты выклікаць і тыпа, усё, трындзец, радыкуліт, падняцца не магу!)
карцей, прыходзіў нехта з ЖЭСу пару раз, каб перадаць тую павестку. Адзін раз нават на мужа натрапіў. Кажа: гэта вы? а муж: не, не я. Я тут рамонт раблю. карацей, як толькі прайшла дата, калі на зборы забіралі, раптам усё сьціхла і ўсе дадзеныя раптам "удакладніліся".