Беларусь - Позитив

k_ja_ra,
дык калi у французау ТОЛЬКI на французскiм, чаму б не зрабiць тады у нас ТОЛЬКI на бел. лацiнiцы?
Мы таксама плявалi, як там кiрылiцу разумеюць. Але мы плявалi аж ДВА разы. Таму што не разумеюць ужо абодва варыянты)
 

k_ja_ra

Well-known member
ну дык кiрылiца наша - гэта як у французау французская, а у немцау нямецкая)
У французаў няма кірыліцы, як такой. У іх ёсць толькі лацініца. А ў нас ёсць і тое і другое, і нават трэцяе- арабіца. Дзякуючы татарам, якія жылі тут стагоддзямі і гаварылі пры гэтым па-беларуску, захаваўшы сваё арабскае пісьмо, якім беларускую і перадавалі. І гэта наша адметнасць. Паўтаруся сербы карыстаюцца 2-ма алфавітамі на роўных. І там нікому ў галаву не прыходзіць транслітараваць лацініцу на лацініцу ж, толькі ўжо па-ангельску.
Перакласці - іншая рэч. Але назвы не перакладаюцца збольшага. Роўна як прозвішчы.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra,
дык калi у французау ТОЛЬКI на французскiм, чаму б не зрабiць тады у нас ТОЛЬКI на бел. лацiнiцы?
Мы таксама плявалi, як там кiрылiцу разумеюць. Але мы плявалi аж ДВА разы. Таму што не разумеюць ужо абодва варыянты)

Мы не можам зрабіць толькі на лацінцы, таму што наша сістэма правапісу - кірылічная. То бок для сваіх жыхароў мы пішам на кірыліцы.
 
Паўтаруся сербы карыстаюцца 2-ма алфавітамі на роўных.
Дык можа i нам пачаць? З дзiцячых садкоу, школ, працоуных месцау, iнтэрнэт-суполак?
Не, можна, канечне, i у Рыгу праз Харкау ехаць...
 

k_ja_ra

Well-known member
Прынялі.
«Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту» (2007), нарматыўная (з 18.6.2007) сістэма раманізацыі беларускага кірылаўскага тэксту ў беларускіх геаграфічных назвах у картаграфічнай і падобнай прадукцыі, яку выпускаюць у Рэспубліцы Беларусь дзеля міжнароднага выкарыстання.
Інструкцыя была ўхваленая пастановай Дзяржаўнага камітэту па маёмасці[1] у форме змяненняў і дапаўненняў папярэдняй адпаведнай Інструкцыі (зацв. у 2000 годзе), і замяняе ў якасці нарматыўнай апошнюю.
Акрамя гэтага, у лютым 2013 г. інструкцыя рэкамендавана Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый у якасці міжнароднай сістэмы раманізацыі беларускіх геаграфічных назваў[2][3].
https://be.wikipedia.org/wiki/Інструкцыя_па_транслітарацыі_(2007)
ці тут можа зразумелей будзе: https://en.wikipedia.org/wiki/Instr...ographical_names_with_letters_of_Latin_script
 

k_ja_ra

Well-known member
Дык можа i нам пачаць?
Можа. Але таблічкі лацінкай не для нас, а для турыстаў. Мы і кірыліцай разумеем. А замежнікам кірыліцай складана, калі не немажліва. Для іх, недарэчных, дублюем лацінкай. Лацінкай, а не квазіангельскім вычварэнствам.

Ёсць альтэрнатыўны варыянт. Знімаем шыльды па-беларуску, вешаем па-руску і транслітаруем як каму болей падабаецца. А беларуская ў транслітарацыі не мае патрэбы, бо мае ўласную лацінку.
Ты бачыла транслітараваныя па-ангельску шыльды ў Нямеччыне? Я - не. Таму што ў іх свая лацінка. Так жа, як у нас.

французы наверняка когда то клинописью пользовались
не ў курсе. Падзяліцеся.) Славянскае койне ў нас таксама было. Мы не пра гэта нібыта.
Што да арабіцы, то ў ёй няма патрэбы. Пакуль. ;) Але хто ведае.))) Арабы запаланяюць сабой свет. Так што...можа ну яе, ангельскую? :))))
 
Але таблічкі лацінкай не для нас, а для турыстаў.
усё, цяпер зразумела. Я ж думала, гэта з мэтай папулярызацыi сярод нас!
А з тым, што бел. лацiнка больш уцямна турыстам, чым кiрылiца, згодная.
Так, ангельская была б яшчэ зручней (паутару свой першы пост), але згаджуся, што паважаць традыцыi трэба.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
у iнтэрнэце ужо карыстаюцца, справа за Упрауленнем адукацыi. :)

Ну так.. пачынайце ( я не літаральна вам) ствараць попыт. Калі назьбіраецца пэўная колькасьць заахвочаных, можна размаўляць аб стварэньні беларускамоўных груп у садках. У тэорыі так. А на практыцы - дык амаль нікому ня трэба. Усе нечага чакаюць. І думаюць, ну хай пачнуць з іншага пакаленьня, не нашага. Нам позна ўжо.
 

имя-как-имя

Well-known member
А ў мяне вось складанасьці раней былі з чытаньнем на мове адной з краін-суседак. Ну капец проста іх гэтыя збегі зычных з ётавымі на пару. І, думаю, не ў мяне адной. І нічога, ніхто дзеля нас такіх нямоглых назвы вуліц і іншыя шыльды не перапісаў :)
Я в Литве ну никак не могу латинские буквы в слова сложить :). А в Польше - сами складываются, так же легко, как и свои, белорусские.

имя-как-имя, так же как и у немцев с французами не такая уж и их. :)
Зачем придираться к словам, если понятно, что я не об этом...
И в мыслях не было. Я о том, что для белорусского языка кириллица ничуть не более своя, чем латиница.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
имя-как-имя, Kirpykla :) я памятаю))))))

имя-как-имя, вось гаварыць і чытаць лягчэй мне таксама па-польску. А вось пісаць - па літоўску.
 

k_ja_ra

Well-known member
Так, ангельская была б яшчэ зручней (паутару свой першы пост), але згаджуся, што паважаць традыцыi трэба.
Я не супраць, што ангельская мова - мова міжнароднай камунікацыі. І добра б нам усім ёй хаця б на элементарным узроўні валодаць. І каб самім людзьмі за мяжой пачувацца, і каб тут замежнікам, калі што, дапамагчы. Але гэта розныя рэчы, разумееш? Пераклад у ангельскую - гэта адно, а напісанне лацінскімі літарамі іншае. Немцы ў большасці сваёй ангельскай валодаюць, але шыльды свае з нямецкай у ангельскую не транслітаруюць.
Беларуская мае лацінку, руская не. Таму калі ў нас шыльды па-беларуску, мы дублюем іх дзеля зручнасці замежнікаў беларускай лацінкай. Калі ў нас шыльды па-руску, мы іх для зручнасці замежнікаў жа транслітаруем тым варыянтам, які прыняты для рускай мовы, а менавіта: ангельскім варыянтам.
Таму ці крыж знімаем (пішам рускія шыльды) ці майткі надзяваем (не абураемся хоркай).
 

имя-как-имя

Well-known member
Ну так.. пачынайце ( я не літаральна вам) ствараць попыт. Калі назьбіраецца пэўная колькасьць заахвочаных, можна размаўляць аб стварэньні беларускамоўных груп у садках. У тэорыі так. А на практыцы - дык амаль нікому ня трэба. Усе нечага чакаюць. І думаюць, ну хай пачнуць з іншага пакаленьня, не нашага. Нам позна ўжо.
Для "начать с себя" хорошо бы иметь выбор. Равноценный. А пока у меня в 10 минутах ходьбы 5 русскоязычных школ ( из них 2 гимназии) и ни одной белорусскоязычной. Ну, наверное, обучение на белорусском языке мне не настолько нужно, чтобы возить ребенка в сомнительную 4-ю гимназию (ближайшую белорусскоязычную) 5 или 6 остановок, когда вышел из подъезда - и через минуту в школе. А названия улиц латиницей мне очень нравятся. И латиница в метро - тоже. И вышиванки.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
имя-как-имя, школы - гэта бальное пытаньне. Але я зараз крыху пра іншае. Пра цікавасьць. Ці нават пра станоўчае стаўленьне. І гэта не Юллсе і не табе і не іншым ўдзельніка дыскусіі. А так...пасыл у космас.
 
Сверху