Бронирование отелей через интернет

Симона-Таисия

созерцаю мир...
Parole, сегодня мне пришло на почту:

Наша компания дарит дополнительный бонус для вас и ваших друзей уже участвующих в программе. Поделитесь этим кодом с друзьями, которые ранее применяли ваш код на возврат в 15$ и мы вернём им 25$ при следующей брони, а вам 5$. Сумма брони должна быть равной или выше 50$. Вознаграждения будут обработаны после возвращения вашего друга из поездки. Максимальное количество приглашенных друзей — 10.

- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -
Parole, у вас личка переполнена, не проходит моё послание.
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Так, людзі добрыя, зноў прашу дапамогі. Не атрымліваецца ўсё ж па-чалавецку ў мяне.
Раскажыце, клск, як разумець наступнае:

Дзякуем вам за браніраванне.
Гэта было гарантаванае браніраванне, калі ласка, дэпазіт на ваш банкаўскі рахунак, указаны ніжэй дэпазіту 30% складае 535 злотых. Астатняя частка сумы злотых 1260 па прыбыцці.
Aплата мясцовы 80 злотых, выплачаных па прыбыцці.
Нумар рахунку:
Anna Blaszak
Boh.Wrzesnia 50/11
72-600 Swinoujscie

Нумар рахунку:

IBAN : PL 32 1240 3914 1111 0010 2899 6874
Swift:pKOPPLPW

Мы з нецярпеннем чакаем Вашага прыезду.

прывітання
Anna Blaszak
такое паведамленне я атрымала на эл. пошту. Па-беларуску, так. Сама здзіўленая. Гэта гугл так аўтаматычна перакладае? Але Бог з ёй, мовай, мен з гэтым што рабіць?
Апартаменты забраніраваныя на ўмовах бясплатнай адмены браніравання да 18.06. Сто раз пераправерыла. Што гэтая пані ад мяне хоча, а?
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, грашовы перавод у сумме 535 злотых яна ад цябе чакае. Адмена можа быць бясплатнай, але пры гэтым мець папярэднюю аплату. Банкаўскім пераводам, што самае нязручнае. Потым - калі што - яе так і вяртаць будуць, я так разумею. І ў банк цёгайся і думай, каб той перавод падатковую не зацікавіў...
 

Симона-Таисия

созерцаю мир...
k_ja_ra, она просит перечислить аванс (30% складае 535 злотых) на её расчётный счёт в банке.

В таких случаях, я отвечаю, что могу оплатить картой, либо всю сумму по приезду.
С банком не связываюсь. Как написала katia-ka, это лишние телодвижения и расходы, т.к. за подобные переводы снимают проценты.
 

k_ja_ra

Well-known member
Адмена можа быць бясплатнай, але пры гэтым мець папярэднюю аплату.
проста фантастыка. А я пра гэта адкуль магу даведвацца, браніруючы?
Я, само сабой, нічога пералічваць не збіраюся. Яшчэ б поштай папрасілі грошы паслаць.
Пытанне, як разруліць.
В таких случаях, я отвечаю, что могу оплатить картой, либо всю сумму по приезду.
напэўна, каб было можна картай, яны б перавод не прасілі. Ці я не так разумею?
І картай як? Адвольным плацяжом на рахунак, які напісаны? Але я ў кожным разе да даты, якая пазначаная для адмены браніравання, плаціць не буду. У мяне ж візы яшчэ няма. У гэтым жа і цымус бясплатнай адмены.
І я правільна разумею, што калі я буду сядзець і маўчаць, маю бронь ануліруюць?
 

Симона-Таисия

созерцаю мир...
напэўна, каб было можна картай, яны б перавод не прасілі
верно,
но ответить и предложить свои условия можно и нужно)))
один раз, мне хозяин ответил что будет ждать без аванса
в другой раз не согласились и сам букинг отменял бронь
 

k_ja_ra

Well-known member
яшчэ пытанне.) Я ж тут ледзь бізнесменам не стала.) ))) У мяне начовак многа, і я, такая разумная, панапрасіла спасылак, і сяджу задаволеная, што з кожнай начоўкі тую-сюю зніжку маю. А зараз чытаю правілы і там напісана:
Распространитель может получить реферальный бонус Распространителя не более 10 раз в сумме. Каждый Реферал может воспользоваться Реферальной ссылкой только однажды, чтобы сделать бронирование, соответствующее критериям программы, включая случаи, когда Реферал получал различные Реферальные ссылки от различных Распространителей. На одну кредитную карту можно получить до 11 Реферальных бонусов (один в качестве Реферала и 10 в качестве Распространителя).
гэта значыць, што я магу скарыстацца спасылкай (зніжкай) толькі аднойчы, правільна? Увогуле аднойчы, а не аднойчы кожнай спасылкай. Так? Значыць, майму бізнесу гамон? :) Зніжка будзе толькі на адну з маіх начовак, і падазраю, на самую танную? ) А не на ўсе, як я разлічвала? ) Усё прапала.:)
 

Симона-Таисия

созерцаю мир...
калі я буду сядзець і маўчаць, маю бронь ануліруюць?
да

гэта значыць, што я магу скарыстацца спасылкай (зніжкай) толькі аднойчы, правільна?
да, только однажды,
но при использовании моей ссылки букинг даёт возврат и второй раз ;)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, ты можаш скарыстацца аднойчы спасылкай канкрэтнага чалавека. Наступная бронь - па спасылцы іншага чалавека.

Прынамсі, я так думала. Цяпер перачытала тваю цытату і нешта засмуцілася.
 

k_ja_ra

Well-known member
k_ja_ra, ты можаш скарыстацца аднойчы спасылкай канкрэтнага чалавека. Наступная бронь - па спасылцы іншага чалавека. Умоўна: Польшчу броніш па Свецінай спасылцы, Берлін - по Вользінай. І атрымліваеш свае 10 %
вооось. І я так думала. Тады што значыць гэта:

Каждый Реферал может воспользоваться Реферальной ссылкой только однажды, чтобы сделать бронирование, соответствующее критериям программы, включая случаи, когда Реферал получал различные Реферальные ссылки от различных Распространителей.
і гэта:

На одну кредитную карту можно получить до 11 Реферальных бонусов (один в качестве Реферала и 10 в качестве Распространителя
 

Симона-Таисия

созерцаю мир...
k_ja_ra, ты можаш скарыстацца аднойчы спасылкай канкрэтнага чалавека. Наступная бронь - па спасылцы іншага чалавека. Умоўна: Польшчу броніш па Свецінай спасылцы, Берлін - по Вользінай. І атрымліваеш свае 10 %
ой, точно! я уже запуталась с их правилами) прошу прощение, если ввела в заблуждение.
 

Симона-Таисия

созерцаю мир...
прызнавайся, у цябе там блат? )))))
ці нейкія старыя правілы дзейнічаюць?
блат как долгожителю букинга ;)

у сэнсе дат, ці моманта браніравання?
дат
но я лучше помолчу, слушай katia-ka, т.к. теперь я уже не уверенна в своём утверждении выше.
 

k_ja_ra

Well-known member
я ўжо тры дні з гэтымі бронямі на букінгу жыву. І мяркуючы па ўсім, яшчэ столькі ж наперадзе.))) Дурдом.)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Я ўжо сама туплю. Можа, яны нешта падкарэктвравалі ў правілах і цяпер можна толькі аднойчы свае 10 % вярнуць? Бо я была ўпэўнена, што адна спасылка - адзін раз броніш - атрымліваеш 10%. Спасылка ад іншага фрэнда - усё па новай.
 

k_ja_ra

Well-known member
Прынамсі, я так думала. Цяпер перачытала тваю цытату і нешта засмуцілася.
ага! Вооось. :) А я ўсё думала, дзе ж гэта сабака парыўся, што такі атрыкцыён нечуванай шчодрасці ад букінга.)
Баюся, што аднойчы. Дзіва што ў мяне на трох бронях на эл. пошце напісана вось так:
Вы получите в подарок 10% в размере US$8,39 после проживания.
Ой! Похоже, вы сделали несколько бронирований по ссылке, которую прислал вам друг. Все они остаются в силе, однако вознаграждение вы получите только за одно из них.
а я штораз па новай спасылцы заходзіла. Думала, можа здурнела і наблытала чаго. Але цяпер разумею, што наўрад ці.
І так са спасылкамі на 10%. Тыя, якія па 15 у.е. (фіксаваная цана) - нібыта нармальна. Пішуць, што вярнуць гэты кошт.) Але ж і гэта не факт.)
 

Симона-Таисия

созерцаю мир...
адзін раз броніш - атрымліваеш 10%. Спасылка ад іншага фрэнда - усё па новай
когда акция у них началась, то у меня было именно так. Я бронировала по ссылке светы, оли, даши... за каждую получила возврат.
 
Сверху