Мы на год падарылі малодшаму сыну машынку "Вікінг" кобрынскай фірмы "Палессе". Вось яна ў каталогу:
http://pppolesie.com/index.php?main_page=product_info&cPath=28&products_id=465
Яна зробленая па ліцэнзіі гішпанскай фірмы Molto, выглядае цудоўна, машынка яркая (у нас блакітная з аранжавым сядзеннем і жоўтай панэллю), якасць выдатная. (Дарэчы, і для дзяўчат "Палессе" цікавыя машынкі робіць, яны ёсць у каталогу.) Мы набывалі нашую машынку за 140 тыс. у "Баюшцы" на Рафіева, там найлепшы выбар у горадзе.
Выкарыстоўваем машынку і як гайдалку, і як хадункі, і як машынку для катання, і як ровар з ручкай. Усё лёгка трансфармуецца адно ў адно. Сыну зараз ужо 1 год і 2 месяцы, ён ужо навучыўся сам сядаць на машынку і ездзіць і наперад, і назад, штурхаючыся ножкамі. Гэта любімая цацка, мы вельмі задаволеныя нашым набыткам.
На машынцы па кватэры носіцца і старэйшы сын (яму 4 гады), таксама яму вельмі падабаецца. Машынка разлічаная на вагу да 50 кг, за 2 месяцы штодзённай жорсткай эксплуатацыі нічога ў ёй не зламалася.
З недахопаў машынкі магу назваць гучны музычны гудок з паліфанічнай мелодыяй. Мы вытрымалі яго толькі адзін дзень, пасля наш тата гудок з машынкі выцягнуў. :razz:
А яшчэ - у нашай машынкі сталі рыпець колы, пасля таго як на ёй добра пакатаўся старэйшы сын. Мяркую, што проста трэба іх змазаць, але рукі пакуль не дайшлі. :blush: