Спадарыні, можа хто не сільна даўно заказваў лінзы і вучыўся імі карыстацца? Я ведаю, што ў кожнай "Золушке" вучаць, цікавяць водгукі пра канкрэтных уцямных "настаўнікаў"-кантультантаў у оптыцы. Якія раскажуць, пакажуць, навучаць, не запужаюць маё і так залішне ўражлівае дзіцё.
Маем з дачкой вельмі негатыўны досвед спробы надзець лінзы. Кансультатнт запужаў дзіцё так з гэтымі лінзамі, што ад стрэса спрабавання амаль 4 гады адходзілі. Зараз дзіцё вяртаецца да жадання надзець лінзы, трэба знайсці кансультанта, які пераканае, што лінзы цалкам сабе з жыццём сумяшчальныя, а не раскажа, як іх мыць па 3 разы на дзень, і як можна страціць зрок, калі пад лупай штодня тыя лінзы не разглядваць.
Дзякуй.