Тесты нужны также, чтоб ребенку, могущему принести ковид от заразного родителя в школу, дали справку, чтобы посидеть дома.
Но понимаю, не всех волнует то, что твой ребенок может заразить кого-то. Пусть ходит в школу, являясь контактом 1 уровня, все же переболеть должны.
Ну вось у нас прыблізна так было. Патэлефанавала ў суботу класная, сказала, што аднапартнік маёй дачцы хварэе на кавід. У панядзелак быў у школе, у аўторак ужо не- хварэў з вялікай тэмпературай. Па логіцы дачка кантакт 1 узроўня. Але ніякіх званкоў нават не дзеля тэста, а дзеля даведкі ў школу, што дзіця на ізаляцыі, мы не дачакаліся. І гэта нават не бальнічны, які каштуе грошай, бо дзяўчынцы 12 год.
Нам у школе " дазволілі" не хадзіць без даведкі. Пратрымалі яе дома так, каб ад апошняга кантакту было 10 дзён. Калі прыйшла ў школу, папрасілі напісаць, што не была па сямейных абставінах. Муж адмовіўся. Размаўляў і з класнай, і з намеснікам дырэктара. Сыйшліся на тым, што ў сувязі з кантактам 1 узроўню.
Але далей высветлілася цікавае. Дачка не была кантактам 1 узроўня. Чаму? Таму што бацькі хлопца яе не назвалі сярод кантактаў. А паліклініка ў іх не спыталася, з кім за партай сядзіць вучань 7 класа ( напэўна, не палічылі, што з некім ён можа сядзець).
Ну як бы і ўсё.
Падкрэслю: на адным баку нулявыя затраты дзяржавы ( бо ні тэст, ні бальнічны, а толькі даведка ў школу), на другім баку дзіця, якое імаверна можа заразіць 20+ дзяцей у школе, настаўнікаў, а таксама людзей на пазашкольных занятках ( якія платныя, і без даведкі маглі не пералічыць кошт).
І ўвогуле, настаўніца пра станоўчага хлопца паведаміла нам канфедэнцыяльна. У школу санстанцыя гэтыя звесткі не падавала