lakshmi, у нас ёсць раствор, у якім адна частка - гэта вада, а другая - хай будзе соль. Калі раствор 12%, гэта значыць, што солі там 12%, а вады, адпаведна 88%
Да гэтага месца дзіця разумее?
Далей вады дадалі, а солі столькі ж і засталося. Колькі? Можам даведацца колькі ў нас солі?
Даведаліся. Знайшлі 12 % ад 5 л.
Калі вады далілі, колькі стала раствору? Было 5л, далілі 7л. Колькі стала?
А солі колькі там?
Можам даведацца, якую частку (колькі працэнтаў) складае соль ад гэтых 12л?
Можам. Даведваемся. (вы ж пішаце, што долі дзіця добра разумее).