Патаму што ў задачы з рабочымі, якія зрабілі дэталі за 2 дні, неістотная абсалютна працягласць самога дня. Дзень як умоўная адзінка тут. Істотна колькі зробяць за такіх 4 дні, прыкладам.
Тут жа (у гэтым прыкладзе Каці-кі) прынцыпова, колькі ДАКЛАДНА доўжыцца дзень, каб правільна адказаць на заданне. Таму гаворка павінна б была ісці толькі пра ДАКЛАДНЫЯ адзінкі: хвіліны, гадзіны, суткі (ды ладна табе наконт лунных
)) ).
Не факт. )
Катерина, я дапускаю твой варыянт логікі, але калі свой я магу аргументаваць, твой мне было б агрументаваць у разы складаней. Таму, калі абіраць, я б спынілася на сваім рашэнні.
Але ў ідэале, асабліва мяркуючы па заданню
Ці вось прыклад: 30 дзён*1 месяц. Ставіць знак роўнасьці?
тут трэба б было адказваць некалькімі варыянтамі: больш, чым 18 гадзін, калі прымаем дзень, як суткі, менш, чым 18 гадзін, калі прымаем дзень. як частку сутак,
не большую за 12 гадзін (бо можа быць ўмоўна і 6, а не 12, калі суткі на раніцу, дзень, вечар і ноч дзеляцца)
Orion, дзеці ў 10 год акрамя дня і ночы ведаюць раніцу і вечар. Іх разглядаць будзем?
Наконт дапушчэнняў згодная. Але, ІМХО, тут не той выпадак.
=====
п.с. дала задачу малой, 9 год, 3-ці клас. (без каментароў, шчыра, проста напісала на аркушыку:
"1 день +5 часов 18 часов" і сказала паставіць больш , менш ці роўна)
Пару сек падумаўшы, яна паставіла знак больш.
Пытаюся:
- ты ў дні колькі гадзін палічыла?
- 24, а што?
Ноў коментс.
Гэта я да дапушчэнняў.)