Orion, Вы мяне заблыталі, прабачце.
в цитате с задачей ничего про 'если' не говорится..
Дык я пра тое ж акраз, але Вы такі на "еслі" настойваеце:
если в задаче (одной и той же) упомянуты сутки отдельно а день отдельно, значит это день половинный.. если в этой же задаче еще и про вечер где-то сказано
У задачы "еслі" не было.
Іншая рэч, калі заданне фармуляецца так, прыкладам: а цяпер давайце ўявім, што дзень - частка сутак, 1/2. Як тады будзе выглядаць неравенства? А цяпер 1/4 - як цяпер?
Толькі тады прасцей абазначыць "дзень" іксом і прапанаваць рашыць неравества пры розных яго, ікса, значэннях. Гэта куды больш па-матэматычнаму будзе.
Яшчэ раз, я не адмаўляю існаванне паняцце дня, як часткі сутак і чагосьці адрознага, як мінімум, ад ночы, як такое.
Больш за тое, такі дзень можа нават у задачы па мат-цы сустрэцца. Такой, прыкладам:
Днём вусень (гусеніца) прапаўзае 3 м па дрэве ўверх, а ноччу апускаецца на 1 метр уніз. На які дзень вусень дасягне вершыні дрэва вышынёй 15 метраў?
Але НІКОЛІ пры гэтым не вядзецца пра дакладную колькасць гадзін, якую гэты дзень доўжыцца.
Заданне, пра якое спрэчка, ПАТРАБУЕ ДАКЛАДНАЙ працягласці дню. Што магчыма ТОЛЬКІ калі прыняць дзень як суткі.
Паўтаруся: адзінкі часу "дня",
якая роўная 12 гадзінам, не існуе.
Як катэгорыя, якая адрозніваецца ад любой іншай часткі сутак - існуе, безумоўна.
а теперь дайте ей не общее задание а с указанием что есть еще утро и вечер и ночь и спросите сколько равен день
Ок, увечары. ) Але што б яна не адказала, гэта будуць адно ЗДАГАДКІ, не пацверджаныя анічым. Здагадкамі і "наўскідку" для ДАКЛАДНЫХ вылічэнняў у мат-цы апераваць нельга.