Imagination, мажліва, у мяне проста пакуль мала досведу...Мы яшчэ да 4-5 класа не дараслі.
Але па мне, калі дзіця адчувае нейкія цяжкасці з рашэннем падобных задач, пры тым, што калісьці гэта ўжо разбіралася, якая фіг розніца, што было ці не было ў падручніку за 4 кл? Ці якая новая і правільная тэрміналогія ўводзіцца ў 5-м?
Тут, імхо, важна прынцып зразумець і ўяўляць, як гэтыя машыны/пешаходы/бегуны рушацца. А каб уяўляць, трэба з машынкамі пагуляцца, ці гонку пераследвання (ды хоць бы біятлонную) паглядзець.
І тады такіх задач не будзе мала ці многа, не трэба будзе ўзгадваць, як там мы іх рашалі і як там называецца гэтая хуткасць - сбліжэння, ці хуткасць, з якой адлегласць паміж аб'ектамі скарачаецца. Дзіця ўзгадае гульню ці гонку, уявіць карцінку (хто, куды, як хутка едзе і г.д.) і хуценька прыкіне, як гэта рашыць і аформіць...
Без запамінання мегаформул. Хаця і яны важныя, так...
Ну ў мяне так, прынамсі. І дзіцяці так тлумачу: максімальна на пальцах, карцінках і падобных прыкладах "з жыцця". А калі ўжо на пальцах ясна, можна і формулу ўзгадаць ці вывучыць, ці нейкі іншы алгарытм рашэння знайсці.
Ніяк не наадварот. Па мне.
Іншымі словамі, калі праз нейкі час дзіця зноў блытаецца, не цяміць, не ведае, як рашыць ці аформіць, пры тым, што гэта хоць аднойчы рашалася і афармлялася, значыць не разумее яно сутнасці рашэння ці працэса, пра які гаворка. І менавіта сюды "біць" трэба...На разуменне і ўяўленне таго, што адбываецца, да стадыі "само сабою".