Polianka, вы зноў прыватны выпадак экстрапалюеце на ўсю разнастайнасць сітуацый.)
Мы гаворым пра абсалютна пэўныя заданні, абсалютна пэўнай складанасці.
Калі б былі іншыя ўмовы іншай ступені складанасці, былі б іншыя фармулёўкі задання, і былі б іншыя рашэнні/нерашэнні. Разумееце?
Я вам болей скажу. Наколькі я магу меркаваць (я зусім мала ў тэме навучання дзяцей, хутчэй увогуле не ў тэме), частка заданняў са зборнікаў хоць і цалкам у межах праграмы, але самі заданні не тое, каб стандартныя. Не дакладна такія, якія ў падручніку па той ці іншай тэме.
Ну...скажам, у падручніку задачы такія: адна старана прамавугольніка 5 см, другая ўдвая большая, знайдзіце перыметр. Ці знайдзіце плошчу.
У зборніку задачы не складанейшыя па сутнасці, але больш закручаныя "па сюжэце". Скажам, (не цытую, лянуюся шукаць, чыста па памяці прыдумляю) старана прамавугольніка 12 см, што у 4 разы болей, чым яго другая старана. Знайдзіце перыметр квадрата, плошча якога роўная плошчы прамавугольніка.
Я да чаго ўласна? Што Таццяна мае рацыю, і такіх літаральна заданняў, як 4-е, і праўда, мажліва, амаль не было. То-бок дзеці не маюць распісанай аж да кожнай клетачкі схемы яго рашэння і афармлення. У адрозненне ад тых жа задач, прыкладам.
Таму калі заданне фармулюецца "запішыце лічбы, якія здавальняюць пэўным умовам", дзеці лічбы запісваюць. А не дадумваюць, што за словамі "запішыце" насамрэч стаіць "рашыце, распішыце падрабязна хаду сваіх думак і дакажыце няроўнасць з атрыманымі ў працэсе рашэння вынікамі".
Іншымі словамі, не трэба ўскладняць і мераць дзіцячыя задачы меркамі і катэгорыямі магістратуры фізмата. І будзе вам шчасце.)