Альберт і Бернард пазнаёміліся з Шэрыл. Яны хочуць ведаць, калі ў яе дзень нараджэння. Шэрыл прапанавала ім дзесяць магчымых дат: 15 мая, 16 мая, 19 мая, 17 чэрвеня, 18 чэрвеня, 14 ліпеня, 16 ліпеня, 14 жніўня, 15 жніўня і 17 жніўня. Яшчэ Шэрыл сказала Альберту месяц свайго нараджэння, а Бернарду - дзень.
Пасля гэтага адбыўся дыялог.
Альберт: «Я не ведаю, калі ў Шэрыл дзень нараджэння, але я ведаю, што Бернард таксама не ведае».
Бернард: «Спачатку я не ведаў, калі ў Шэрыл дзень нараджэння, але ведаю цяпер».
Альберт: «Цяпер я таксама ведаю, калі ў Шэрыл дзень нараджэння».
Калі ў Шэрыл дзень нараджэння?
Ці зможаце даць правільны адказ?