Я калі чытаю такога кшталту размовы, заўсёды не магу зразумець адкрытай агрэсіі ў бок тых, хто шукае сябе. Ну робяць людзі сваё жыцьцё такім, якім ім хочацца, не за ваш жа кошт. Нехта цягне сваю лямку, некаму пашчасьціла адразу зразумець, чым яму хочацца займацца, а камусьці хочацца памяняць сваё жыцьцё і ён яго мяняе. Можа раней, калі чалавек прафесію выбіраў, і не вучылі такому нідзе. А цяпер - вучаць. Калі мне было 17, ніхто і нідзе тут не чуў пра UX дызайн. Потым людзі, якім гэта было цікава, перавучваліся. Дзеля таго, каб займацца тым, што падабаецца. Хто як. Большасьць тых, хто кардынальна зьмяніў сьферу дзейнайсьці працягвалі зарабляць на папярэднім месцы і паступова вучыліся новаму. Як толькі разумелі, што можна адрывацца і ляцець - адрываліся.
У мяне ёсьць знаёмая, у яе дзьве адукацыі, а справай жыцьця ў рэшце рэшт стала хоббі - яна вяла кулінарны блог, потым скончыла курсы фатографаў і пачала зарабляць фуд-фатаграфіяй і выкладаць рэцэпты. Потым усё пачало круціцца ў афігенны тжмпе - трапіла на TV, крута зьмяніла жыцьцё. Яна для мяне прыклад, як чалавек зрабіў сам сябе.
А маладыя - мне падаецца, яны ўмеюць рабіць грошы з паветра. Блогі, рэкламныя пасты, фрыланс. Яны крутыя, яны ўмеюць жыць так, як цікава ім, арганічна ўплятая ў гэты стыль жыцьця тое, што прыносіць ім даход.