У вас такого нет? Как боритесь?
Ёсць. Ніяк не змагаюся. У мяне да гэтага нейтральнае стаўленне, і нічога страшнага ў гэтым я не бачу. Бабулі маюць патрэбу даць (даваць), дзеці ці збіраюць, ці знаходзяць куды патраціць - і хай сабе.
А ў чым тут трагедыя настолькі, што з гэтым варта змагацца?
у нас у дзяцей грошай ужо болей, чым у бацькоў.))) Месцамі пазычаем.
========
Увогуле...я ўсё думала, з чаго ж такое негатыўнае стаўленне да грашовых падарункаў. Перадаранае, непатрэбнае, нясмачнае, неактуальнае, ды якое заўгодна крывое - нармальна, а грошы не. Можа таму, што сапраўды яны як фінансавая дапамога ўспрымаюцца? Можа таму, што падсвядома гэта для чалавека як бы знак таго, што ён фінансава няздатны? Чалавек вельмі-вельмі не хоча такім быць і такім пачувацца, а тут як бы намякаюць?
І яшчэ вось над чым завісла. Над тэзай, што падарунак цалкам сабе можа і мае права быць навязваннем уласных каштоўнасцяў у пэўным сэнсе. Ці хай прапановай. Маўляў, вось на гэта я нязгодны грошы дарыць, а на гэта калі ласка. Вось гэта няправільна, таму гэта не буду дарыць, а вось падару такое - правільнае з майго пункту гледжання.
А гэта не жаданне змяніць іншага чалавека часам? Падкарэктаваць, зрабіць лепей на сваё разуменне? Хіба гэта не непрыманне яго з ягонымі жаданнямі, хай і дурнаватымі на чыйсьці розум?
Проста я падумала, што недзе так я раблю, калі набываю падарункі ўласным дзецям. Я купляю падарункі, зыходзячы з уласных уяўленнях аб тым, што ім будзе лепей, не заўжды выконваючы іх уласныя жаданні. Але гэта дзеці. А я іх маці. Лічу, што маю права і можа нават павінна так рабіць. А ў дачыненні да іншых дарослых людзей? Хіба гэта нармальна?
То бок з аднаго боку я згодная. Мае грошы. Мой падарунак. Што хачу, то і дару. А з другога? Што хачу? Ці што хоча той, каму дараць? Мэта якая ў канчатковым выніку? Пацешыць уласнае самалюбства і атрымаць задавальненне ад працэса набывання і дарэння (у прынцыпе цалкам сабе нармальная мэта) ці задавальніць патрэбу таго другога? Хай сабе і самую бязглуздую ці няправільную на нашае разуменне?
Гэта ўжо філасофія?

Мне з гэтым у іншую тэму, можа?
