сложно сказать легче ли будет на брест...
Будзе. Бо там размежаваньне па ўсіх тыпах віз. Не абяцаю, што будзе
зусім проста, але прасьцей, чым на Мінск, калі ўсе ломяцца за закупамі.
в минске нужно поймать 2 реги, а в бресте 5.
Гэта калі пра закупы гаварыць? Ці можна падаваць на дзяцей без рэгістрацыі на турыстычную візу? (не сутыкалася сама з такім, таму не ведаю).
а когда туристическую надо делать, если в самом начале августа ехать?
Не раньш , чым за 3 месяцы да пачатку паездкі.
И еще меня волнует как добираться - если не на машине и своим ходом- на поезде даже с пересадками через Белосток более 200 евро в обе стороны на двоих выходит...
Самы танны варыянт -гэта
польскі бус, калі вы нармалёва ставіцеся да аўтобусаў. Ім можна даехаць да Гданьска. Яны парцыённа выкідваюць квіткі на пару месяцаў наперад. Зараз дасяжныя (доступны) квіткі да 23 чэрвеня. Дык вось першыя квіткі ідуць па 1 злотаму, наступныя -па 5 і г.д. То бок, калі не чакаць пары тыдняў да адпраўленьня, а перыядычна абнаўляць сайт, то можна спакойна набыць квіток Варшава-Гданьск за 15-20 злотых.
Да Варшавы на гэтым жа польскім бусе можна дабрацца з Беластоку.
Зараз мой сябра, які вучыцца ў Гданьску, набыў квіткі на самалёт (Rynair) Гданьск-Варшава-Гданьск за 20 еўра
Ну і варыянт з цягнікамі можна паглядзець
тут
Пры падарожжы з дзецьмі ўсім пасажырам зьніжка ў 33%. Таксама таньней выходзіць, калі купляць адразу адзін квіток на ўвесь маршрут, калі ён з перасадкамі.
а как вы отслеживаете даты регистрации?
на сайтах кансулятаў з'яўляюцца аб'яўкі.
и на туризм надо уже бронь иметь на руках?
да. І яшчэ й аплочаную.
Яшчэ ўзгадала. Польскі жд перавозчык
InterRegio таксама перайшоў да палітыкі дынамічнага коштастварэньня. То бок, чым раней купляеш квіток, тым таньней ён каштуе. Кошты пачынаюцца ад 1 злотага

Квіткі дасяжны на месяц наперад.
Але я не ведаю іх маршрутнай сетцы. Можа, яны і не ідуць да Балтыйскага мора.