Добрай раніцы.
А "начальнік" - не магу чуць
Вось і мне неяк "крыва" чуецца. Таму і "канфуз" выйшаў. :blush1:. Аднак майму пачуццю мовы расці яшчэ -не вырасці... ))) А
Nulka не верыць у мяне няма аніякіх падставаў. Таму адчуваю сябе вінаватаю... Перад Заранаю.)))
Дарэчы,
Nulka, ты б яшчэ пра расейскую мову напісала, а? Аднак я гэта не сама надумала, пра тое ў Моўніку распавядалі...)))
І яшчэ можна пытанні?
Нулачка, да цябе. Ці яшчэ, мо на
Аленчык надзея.
1) пра дзяўчат усё ж. З імі зразумела. А вось дзяўчынка хіба не існуе? Ну ёсць жа хлапец і хлопчык, так? І тут дзяўчына і дзяўчынка, не? І тады ад яе - дзяўчынкі. А?
Я да чаго? У класе, мая Яна кажа, гэтае слова настаўніца ўжывае. Дык як быць? То бок, калі папрасіць яе казаць слушна (а яна ў нас цалкам нармальная, мне здаецца з ёю можна дамовіцца)- пацвярджэнне трэба, распавядзеш пра "дзяўчынку"?
2) Літаральна сёння раніцаю мая распавядае вершык беларускі. Проста так, сама. Яны яго напамяць не вучылі, але тая запомніла. Дык вось, сярод іншага выраз "мы жывём
у Беларусі". (ну першае, жывем ці жывём?, як разумею абодва варыянты слушныя, так? Але мне жывем лепш гучыць) Але галоўнае. Я яе выпраўляю -
на Беларусі. Тая - але ў падручніку "у" напісана. Нясі, кажу падручнік. Такі "у". Дык як гэта?!
Дзяўчаты, а цяпер да ўсіх просьба. Парайце мне (пажадана хуценька) які -небудзь вершык пра восень, невялічкі, з 2 слупкі. Малодшай (6 год) у садочак трэба. Але каб "просты" быў. Бо ёй пакуль па-беларуску вымаўляць цяжкавата.))) Загадзя дзякую.