Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, ды ведаю. )

Я а) максімалістка і б) рэалістка. У выніку маем песімістку...:)))

А ўвогуле "паралельная" рэальнасць - нашае ўсё. ) Усімі даступнымі сродкамі.
 

Вишенка

волшебница
Кьяра, мы з Дамінікай сёння ехалі дадому ў трамваі і абмяркоўвалі, што было на ўроках. Пазнаёміліся з беларускамоўным хлопцам, што сядзеў насупраць, як высвятлілася, ён настаўнік гісторыі, а таксама выкладае польскую мову і піша вершы :) А пару тыдняў таму, таксама ў нашым трамваі :), адна жанчына гадоў 50, даведаўшыся, што Дамініка ходзіць у 23 гімназію, таксама перайшла на беларускую :) І такіх выпадкаў у нас хапае, проста я ўсё не памятаю. Чаму мне не быць аптымісткай? :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, не, ну я таксама пару раз на год сустракаю людзей, якія размаўляюць па тэлефоне чысцюткай беларускай. :)) Але аптымізму мне гэта не дадае чамусьці. :)) І ў сэнсе цуда-вуда таксама. :)))
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, я пра песімізм - якраз у сэнсе глабальным.
А так...цалкам сабе жыццю радуюся.))) А што яшчэ застаецца? :))))
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Вишенка, здаецца, трэба Кьяры трошку наліць... у кубачак.... каб ён стаў усё ж такі напалову поўным))))
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Хе, а я вось нечакана для сябе вырашыла падцягнуць сваю французскую мову)))
На СouchSurfing.org у мяне намаляваўся французскі суразмоўца :)
Вось... а пайшла я на той сайт, даведаўшыся пра стварэньне там беларускамоўнай суполцы.
 

Вишенка

волшебница
А напалову поўная яна выключна ў нашых марах.
У мяне няма мараў пра беларускую мову :) ужо гадоў 15. Але ў мяне ёсць беларускамоўная рэчаіснасць. Мая асабістая. Вунь дзіцё маё сядзіць на канапе, гуляецца ў цацкі і спявае: "Мова родная мая ты, што і дзедавай была..." Прынесла са школы.
 

k_ja_ra

Well-known member
Але ў мяне ёсць беларускамоўная рэчаіснасць.
Дык я ж пра гэта ж як быццам, хіба не:
"паралельная" рэальнасць - нашае ўсё. ) Усімі даступнымі сродкамі.
==
А шклянка - рэч аб'ектыўная. Ва ўсіх рэальнасцях.)))

У мяне няма мараў
А я спадзяюся і веру. (с) :))
 

Вишенка

волшебница
Дык я ж пра гэта ж як быццам, хіба не:
Не зусім. Я даўно ўжо не шукаю паралельную рэчаіснасць, яна сама мяне знаходзіць :) Напрыклад, нібыта рускамоўныя знаёмыя раптам пераходзяць на беларускую.... і незнаёмыя
А шклянка - рэч аб'ектыўная. Ва ўсіх рэальнасцях.)))
Няма нічога сапраўды аб'ектыўнага :)
Нясу песню, што ў мяне зараз грае


А я спадзяюся і веру.
А я не сумняюся :) Таму нават і не разважаю на гэтую тэму :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Напрыклад, нібыта рускамоўныя знаёмыя раптам пераходзяць на беларускую.... і незнаёмыя
:) Ок, угаварыла. Пачакаю 15 гадоў. :)))

Я даўно ўжо не шукаю
Я шукаю, але ўжо дастаткова млява...Імпэту паменшала. А само каб - не...

і не разважаю на гэтую тэму
Дык і я не разважаю...:) Ну амаль. Але тваёй упэўненасці не падзяляю. :))
 

k_ja_ra

Well-known member
што ты шукаеш. І чаго чакаеш.
Разумення, асяроддзя, "адваротнай сувязі", водгуку. Большай часткай сцяна такі тут...Сярод больш-менш блізкіх людзей...І тых, з кім ты штодня...
Часам я такі адчуваю, што няма кантакту...Разумею, што не ў мове як такой рэч. Але мова - гэта штосьці нашмат большае, чым набор гукаў і сукупнасць сказаных словаў...І вось з гэтым большым затык. Бездань ці як мінімум адлегласць паміж мной і тым бокам...

Ладна, нешта залішне сур'ёзныя размовы атрымліваюцца. :)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Большай часткай сцяна такі тут...
Кьяра, (а можна па-імені, ці ты шыфруешся?) ня трэба прабіваць галавой сьцяну... Ну вось на мой погляд. Трэба быць натуральным (естественным) з навакольным асяроддзем і тады да цябе пачнуць прыцягвацца аднадумцы і проста прыемныя людзі. (я зараз не канкрэтна пра цябе, а як бы свой вопыт апісваю)

Кьяра, і я табе спасылку на песеньку кіну))
http://music.yandex.ru/#!/track/2477006/album/246298
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, мы пра рознае, думаю. Я не прабіваю ЧУЖУЮ сцяну, нават не стукаюся ў яе. Не маю патрэбы ў гэтым, а галоўнае - не бачу сэнсу. Дый якраз з чужымі людзьмі ў мяне няма праблемаў. Мне фіялетава, як яны да "тэмы" ставяцца і што пры гэтым думаюць. Хочуць камунікаваць - велкам, не -не. На крайняк татальнага неразумення дублюю па-расейску. Пры ўмове праўда, што "на тым канцы" выразы кшталту: "давайце -ка пераходзьце на расейскую" не гучаць.

Я пра найбліжэйшае асяроддзе вяду. Пра людзей, з якімі ты побач штодня. Пра блізкіх.
У цябе не бывае адчування, што ты гаворку вядзеш, а вы як па розныя бакі чагосьці паміж вамі стаяце? Я ўжо не кажу пра фразы: давай кажы па-расейску...
Я пра гэта...Тут ці здавацца, ці прабіваць, хочаш-не хочаш...
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху