Проста іх колькасць параўнальная са статыстычнай пагрэшнасцю.
да ну))
Ну вось той жа транспарт. Людзі, калі едуць не групай, звычайна маўчаць. Адкуль тут даведацца пра іх моўныя прыхільнасьці

Ці вось у маршрутках, напрыклад, я па-руску прашу , каб на наступным прыпынку спыніліся. Бо ў мяне склалася меркаваньне, што кіроўцаў на словы "На следующей, пожалуйста" ўжо рэфлекс, яны нават не чуюць, што ім там гавораць. А калі гаворыш "На наступным прыпынку, калі ласка", то вуха не чуе знаёмага набору гукаў, рэфлекс не срабатывае і я еду сабе міма свайго прыпынка. З крамамі недзе тая ж справа. Калі гэта крама самаабслугоўваньня, то я толькі на касе скажу "дзякую" і ўсё. Большасьць людзей увогуле нічога не гаворыць. а калі гэта якая кулінарыя, ці пошта, ці яшчэ што, так ты сама калісь гаварыла, што зьвяртаешся і па-руску, бо не разумеюць з першага разу. Ня ведаю, зараз, можа, ты выключна па-беларуску размаўляеш, а я так магу і па-руску зьвярнуцца. Ізноў нерэпрэзентатыўная вытрымка атрымліваецца.

А у тым жа ФБ, ЖЖ і ім падобным народ піша свае думкі. І калі піша па-беларуску, то ў 60%, я лічу, ён і думае пра гэта па-беларуску.