Ведаеце,
Замша, падумаўшы, Я Вам усё ж адкажу...
у уж коль снова вы завели разговор обо мне, позволю себе еще раз вам напомнить, что ни запретить, ни разрешить говорить мне о моей вере вы, слава Богу, не можете. Если я сочту нужным, разрешения у вас спрашивать не буду. это неотъемлемая часть моей жизни, от которой в угоду персонально вам я отказываться не собираюсь.
Вось я буду вельмі ўдзячная, калі Вы мне тыкнеце, дзе ХОЦЬ РАЗ я не дазваляю ці забараняю Вам аб Вашай веры гаварыць...Я мела неасцярожнасць спытацца "навошта?". Усё. Пра тое, што Вы не хочаце пра гэта размаўляць, Вы пісалі сама. Прабачце, але непаслядоўна неяк...Спачатку Вы кажаце, што Вы вернік, потым фактычна адмаўляецеся ад гэтага, называючы гэта ярлыком. Тое ж з музыкай... Спачатку Вы кажаце, што не хочаце абмяркоўваць пытанні веры, а праз старонку вінаваціце, што гэта я, маўляў, забараняю Вам пра гэта гаварыць...
Гаварыце што заўгодна і дзе заўгодна, клск. Толькі потым не прад'яўляйце прэтэнзій з павучэннымі ў пары, калі хтосьці пытаецца пра тое, што Вы сама ж пра сябе расказалі...Ну давайце ж неяк лагічнымі будзем, не? Мне вунь фразы з мінулага году узгадваюць, цытаты па ўсяму форуму збіраюць, і я неяк не скарджуся. Сказала - адказвай. Не падабаецца - не гавары...ІМХО, справядліва...
если можно, расскажите, для чего вы тут пишите весь этот «ужас-ужас!»? вам же русским по белому стотыщраз православные здесь написали, что тех, в ком сильна их вера, не касается эта грязь, которая льется здесь ручьями, потому что вера сильнее. и вас очень просят, если вы не разделяете точку зрения собеседника, хотя бы придерживаться рамок приличия.
Раскажу. Вас напэўна здзівіць. але ў неправаслаўных таксама ёсць эмоцыі, пачуцці, перажыванні, яны адчуваюць, іх штосьці хвалюе і падобнае...
Мяне хвалюе тое, што я чытаю, яшчэ нейкія рэчы, і я гэта тут абмяркоўваю. Маю права? Маю. Прыгожа/непрыгожа - іншая рэч. Хто крытэры ўсталёўвае? Вам - адно, мне -іншае, трэцяму - яшчэ якое падабаецца ці не падабаецца. Хто будзе вырашаць?
Я ведаю - мадэратары.

Не падабаецца - ціснем кнопачку паскардзіцца і не марнуем сабе нервы. Я так гэта бачу. Не? Ці ўсе мусяць прызнаць менавіта Вашыя крэтэры прыемна/непрыемна, прыгожа/непрыгожа адзінаправільнымі?
І сувязі з тым, што праваслаўных не тычыцца т.з. бруд, не бачу. Не тычыцца і што? Гэта значыць, што тым, каго "тычыцца", пісаць нельга? Ці як? Ці яны павінны нейкі дазвол атрымліваць? Дакладна, у чым вашае пытанне? - навошта? А навошта людзі ўвогуле размаўляюць? Вось з падобнай прычыны размаўляюць і тут.
Наконт непрыстойнасці...Ды ўсе тут харошыя...Паверце, нагледзеліся рознага. І з боку апанентаў ніяк не меней...Але давайце за ўсіх не будзем. Мы з Вамі размову вядзем. Я паўтаруся, гатовая, Вашыя дакладныя пытанні наконт маіх рамак прыстойнасці выслухаць. Мажліва, я сапраўды чагосьці не бачу. Клск - агучце. Я не баюся. Было - было. Не - не. Толькі пажаданне - цытаты. Ок? Без
Вашых інтэпрэтацый маіх слоў...А то пакуль тут разумення няма. Я кажу адно, а Вы часам пераварочвайце амаль з дакладнасцю да наадварот...
Ну і апошняе тут:
шчыра верыць, сапраўды, цалкам сабе і без прыняцця хросту можна...А вось праваслаўным быць - не...
Я так понимаю, что остальным верующим, не православным, можно и дальше продолжать себе верить, и не париться, вас их вера устраивает полностью и не напрягает?
Мне няма справы да таго, каму і як можна ці нельга працягваць верыць. Цытата мая была пра іншае. Пра сэнс словаў. Вернік - ад слова Вера. То бок ключавое пры ўжыванні гэтага слова, што чалавек
верыць. А верыць можна па-рознаму і нават увогуле не прымаючы хросту (крещения). А вось быць праваслаўным проста, без хросту, без царквы, без таінстваў і інш немагчыма. Гэта агучвалася тут не раз. І зразумета і прынята ўжо. Прынамсі мною дакладна. Таму я і ўдакладніла там, на прэтэнзію адной з фарумчанак. Я, уявіце, часам памыляюся ў словах...
А каму і што можна ці нельга з
Вашага погляду - ужо не да мяне.
Дзякуй. што дачыталі...