Частка другая. Кантабрыя.
Ехаць на поўнач было вырашана цягніком. Нажаль тарыф promo для прамога цягніка мы так і не пабачылі, то вырашылі ехаць з перасадкай у Мадрыдзе.
Месцам нашай лакацыі стаў Картэс. Шукалі месца, дзе было б прыгожа, недарагое жыльлё і каб было зручна дабірацца да тых месцаў, куды мы намецілі.
Не прагадалі нідзе! Картэс цудоўны! Маленькая вёска, дзе галоўны цуд - гэта яе цэнтральная вуліца. Абсалютнае сярэднявечча! І пры гэтым няма натоўпу турыстаў, ціха, спакойна.
Выбіраліся адтуль або таксоўкай, або аўтобусам да Таррэлавегі, адтуль ужо аўтобусы возяць, куды хочаш. Канечне, калі б у нас была машына, мы б змаглі пабачыць значна больш. Мне не хапіла відаў на акіян.
Самая галоўная мэта, за якой мы ехалі, - гэта пячора Альтаміра і Санціліяна день Мар. Месца, дзе ажываюць падручнік гісторыі і канспект па гісторыі мастацтва) Гэтага ахрыста-чырвонага бізона - узор наскальнага жывапісу, напэўна, ведаюць многія. Так, у саму пячору могуць патрапіць толькі рэдкія шчаслівы, бо цяпер яна зачыненая, каб захаваць унікальны свой мікраклімат. Але ў музеі зроблена абсалютная копія столі ( потолка) з выявай гэтых бізонаў. Музей сам невялікі, але вельмі інфарматыўны.
Пячора знаходзіцца ў гарадке Санціліяна день Мар, які прызнаны самым прыгожым горадам поўначы краіны. У цэнтры няма ніводнага сучаснага дома. Вузкія вуліцы, брук, прыгожыя старажытныя дамы... Але нашмат турыстаў. Тут трэба гуляць раніцай.
А гэта наш Картэс. Мы жылі як раз на гэтай вуліцы)
Сам гасьцявы дом такі ж аўтэнтычны.
На другі дзень ездзілі ў Сан Вісэнтэ дэ ла Баркера.
Нажаль, такіх фотак, якімі ўражвае гугл, са звычайнай оптыкай не атрымаць ніяк

Горад цудоўны. Замак і сабор вартыя таго, каб да іх прыехаць.
Завяршыў гэтую частку Сантандэр - сталіца рэгіёну. Нарэшце я зайшла ў акіян

Няхай сабе і на гарадзкім пляжы))
Лепш адчуць моц акіяна і яго вятры можна на паўвыспе Ла-магдалена, дзе стаіць аднайменная летняя каралеўская рэзідэнцыя
А гэта ўжо Сантандэр раніцаю.
-----
Апошняй кропкай стаў Мадрыд. Але ўражаньняў былі так шмат, а Мадрыд такі вялікі, таму пакуль я гэты горад не адчула і не буду пра яго.