SVR, бярыце ўсё ж 12 дзюймаў. У нас хлапечы варыянт - Giant Animator 16. Набывалі яго, калі малому было 3,5, і лічу, што зарана. Мала каталіся, і з пастаяннай падстрахоўкай. Вось зараз, калі сыну 4,5 (і рост 110), да 16 дзюймаў ён дарос.
Яшчэ ровар 16 дзюймаў цяжкі для бацькоў - 12 кг. Пакуль яго праз усе дарогі да якога парку дацягнеш, рукі адвальваюцца. Але гэта адзіны недахоп.
Нашая сяброўка на Giant Puddin 16 ужо год катаецца, бацькі таксама задаволеныя якасцю ровара.
У цэлым дзіцячыя ровары Giant - проста супер. Лёгка педалі круцяцца, тармазы добра працуюць, рама так зробленая, што на яе зручна ўставаць (яна ў сячэнні не круглая, а квадратная). Дадатковыя маленькія колы трывала мацуюцца.
Ровар яркі, прыгожы, модны. І адразу бачна, што гэта Рэч...
Адзінае што кошт нейкі шалёны стаў. Мы набывалі свой ровар летась на Кірава за 260 тыс., а зараз ён каля 500...:mda: