не зусім выпускны, але па кантэксце блізка. Раскажу.
У нас, як на мой погляд, вельмі актыўны БК. Ці лепей сказаць, адна з мам. У агульным і цэлым - гэта безумоўны плюс. Бо чалавек займаецца з ахвотай і задавальненнем тым, чым большасць не пагадзілася б займацца нават за грошы. За гэта ёй дзякуй.
Дык вось сёлета БК вырашыў адзначыць НГ усе разам: дзеці, іх бацькі, настаўніца. За межамі школы, у нейкай установе з назвай Экспедыцыя. Там планавалася забаўляльная праграма для дзяцей (аніматар, конкурсы, паробкі/творчасць нават нейкая) і тымбілдынг (так, так, менавіта гэтае слова) для бацькоў. У выглядзе сумеснага прыгатавання плова.
Па-першае, я ўвогуле не разумею, нашто там бацькі. Да гэтага дзеці штогод ездзілі на розныя выяздныя НГ-ранішнікі і ўсё былі шчаслівыя. А калі прачытала
а) пра тымбілдынг
б) пра гатоўку (я гатоўку/кухню ненавіджу)
в) пра плоў (не люблю гэту страву)
зразумела, што я дакладна туды не хачу. Дзіця - калі ласка. Я - не. Пагаварыла з дзіцём - усё клас, дамовіліся, што яна паедзе, а мы (бацькі) не.
Мне нават у галаву не магло прыйсці, што ў выніку мала, што ўсе (усе да аднаго!) былі з бацькамі, дык абсалютная большасць была з 2-ма бацькамі (мама, тата) ды яшчэ малодшымі сёстрамі-братамі ў прыдачу.
Дзіця, даведаўшыся пра гэта за дзень (пабачыла ў вайберы спісы) засмуцілася і расхвалявалася - як жа так? я буду адна? астатнія з сем'ямі?
Ну давялося супакоіць і растлумачыць, што нават дзеля яе добрага настрою мама на такія подзвігі -тымбілдынг з пловам - няздатная.
Гэта я да чаго...мала ўласных жаданняў. Часта палітыку і рашэнні вызначае бальшыня. Ну і гэтая бальшыня можа весці сябе зусім нечакана для пэўнага чалавека. Як здарылася ў маім выпадку, прыкладам. Не тое, каб я памяняла б сваё рашэнне, ведаючы, што мая ў выніку будзе адзінай без бацькоў і сям'і, але.... было шкада яе і яе засумчанасці. Так, такога ёсць...
З гэтым выпускным тое ж... Я б сама па сабе ў жыцці на гэты банкет не пайшла. Але падазраю, што такі буду вымушаная...
п.с. з іншага боку...можа сапраўды, многае залежыць яшчэ і ад калектыву, уласнай да яго прыхільнасці.
Можа, калі дзіця пойдзе ў які ліцэй і там усё складзецца, якраз і захочацца на той банкет схадзіць.

Последнее редактирование: