А мяне дачка 5-гадовая за руку трымала)) яна ў нас не баіцца.
А яшчэ псіхалагічна самае складанае- гэта было ўстаць, каб адвесці малую ў туалет. Я, здаецца, ужо неяк прысідзелася, пот, канешне, цячэ сабе па далонях, але цярпець можна.
А тут ёй у прыбіральню. А я баюся ўстаць, так трымаюся за падлакотнікі, а калі ўстану і пайду, то што?
І смешна з сябе. І страшна.
Але ўсё роўна, тое, што можна за кароткі тэрмін трапіць у далёкія мясціны, перакрывае мой страх.
Прага да падарожжа мацнейшая ва мне за гэты страх.
Я мала лётала. Упершыню летась на Тэнэрыфэ і назад. І гэтай вясной у Львоў. І чамусьці Л войскі пералёт мяне захапіў нават больш тым, што з раніцы мы яшчэ нейкі час папрацавалі з мужам, потым збеглі раней з працы ў аэрапорт і ў абед гулялі ўжо па Львову, куды раней мы ехалі на аўто большую частку дня.
Праўда, і страх мяне мацней за ўсё накрыў, калі мы ляцелі назад. Не ведаю, чаму. Было ўсё добра. У паветры якіх 40-50 хвілін, але мне было так не па сабе, жах.
Троху спакайней стала тады, калі ўбачыла ўнізе салігорскія тэрыконы)