Metelitza, тэкс, пра Кома.
Навігацыя
http://www.navigazionelaghi.it/ita/c_illago.html
Яшчэ можна цягнічком дабрацца да Варэны, адтуль караблікам да Беладжыё.
Беладжыё - гэта, напэўна, адзін з самых прыгожы гарадоў не толькі на Кома, але і ў Італіі. Я б нават сказала, што гэта адзін з брэндаў Італіі. Адзін з самых вядомых італьянскіх відаў - гэта вось гэты)
Гарадок, канечне, крыху пафасны. Дарагія машыны, буцікі, рэстарацыі, але гэта не не перашкаджае ўражаньням ад адпачынку. Я, дарэчы, купіла там сабе срэбныя завушніцы за 9 еўра. У ювелірнай краме, якая дзьверы-у-дзьверы з ювелірным буціком
Увечары файна прайсьціся, ці пасядзець на прыстані (у ідэале -у рэстарацыі на прыстані
) - паслухаць жывую музыку.
Вілла Balbianello ў гарадке Lenno. Пра віллу ў інтэрнэтах пішуць:
"Адна з самых прыгожых віл на возеры Кома. Унікальная сваім месцазнаходжаннем, захапляльнымі відамі на возера і горы, чароўным садам з элегантнымі скульптурамі і багатай гісторыяй. Тут здымаўся фільм Агент 007 "Казіно Раяль", і вяселле Падме Амидалы і Энакина Скайуокера з "Зорных войнаў".
Вядомая яшчэ сваім панарамным, размешчаным тэрасамі садам.
Мы плылі караблікам з Беладжыё. На траіх туды-назад +-20 еўра.
+яшчэ паслугі воднай таксоўкі ад прыстані Lenno да варот віллы.
Уваход платны. Кошт не памятаю Нешта каля 5 еўра на дарослую асобу.
У самім Беладжыё таксама ёсьць віла з садам. Віла Melzi
Уваход платны.
Калі яшчэ якія пытаньні - задавайце)