Я привыкла, что можно в любом порядке перемножать - поэтому и зависла... Даже у ре задание "вычисли устно удобным способом" - то есть подумай как так их переставить.
Дык адно другому не супярэчыць, імхо. Перастаўляем мы голыя лікі, а не вобразы.
А гэты момант з цукрам - я думаю, гэта проста этап. Для разумення дзецьмі таго, што яны робяць тым ці іншым дзеяннем у задачы.
Проста мы разважаем ужо дарослымі катэгорыямі. З вышыні свайго разумення. Калі нам так празрыста, што мы робім і што атрымліваем, што мы проста перамнажаем лікі зручным для нас спосабам, ні разу не сумняваючыся, што ў выніку будзе цукар. А дзеці месцамі, прачытаўшы задачу, тупа пачынаюць апераваць згаданымі там лікамі, нават не тлумачачы ні сабе ні тым больш камусьці, што яны гэтым робяць і што ў выніку атрымліваюць.
Таму і звяртаюць іх увагу на тое, што 2 - гэта цукар, а 5 - кубачкі (разы).
А множыць гэта ў галаве потым ужо можа як заўгодна. Хоць 2х5, хоць 5х2. З гэтама моманту (вылічэння, а не разумення, што мы атрымаліваем гэтым дзеяннем) лікі можна ўжо і перастаўляць.
Я паясню. Да мяне ўчора прыходзіць малая (2кл). Паказвае задачу і пытаецца: "мама, тут плюс пасля 10 пісаць ці мінус?".
Я проста ў шоку кажу:
- чакай, у цябе задача, ты яе ўвогуле чытала, што пра плюс ці мінус пытаешся?
- чытала.
- чытай яшчэ раз.
- ад стужкі адрэзалі 10 метраў, а потым яшчэ 4, колькі метраў адрэзалі ўсяго?
- ну, дык як ты гэта бачыш?
- ну 10 , а потым 4, значыць 14.
- ну...вооось...дык як ты гэта запішаш?
- дык мама, плюс ці мінус ставіць?
То бок дзець не суадносіць задачу і яе запіс. Увогуле. Ціпа гэта розныя тэмы зусім.
Ці проста за лета забылася, якое дзеянне якім знакам пазначаецца?
Карацей, шчыра, я ўчора проста абалдзела....
----
Слухайце, дзевы! А я зразумела!
Ад стужкі кавалкі АДРЭЗАЛІ. Вобразна дзець бачыць тут мінус. Адпаведна яна бачыць -10-4.
Але не ўмее запісаць і абгрунтаваць. Адсюль гэтае пытанне.
Ёпць! А ў мяне разумнае дзіця!
)