На старом телефоне у меня был Навител с торрента, у супруга официальный купленный. Разница существенная
у чым?
Мы, калі ездзілі ў Прыбалтыку, набывалі ў навітэла афіцыйныя карты толькі балтыйскіх краін на пэўны тэрмін (месяц, па-мойму) за нейкія капейкі: ці то 2, ці то 3 у.е. Гэта было ў 2015 г. Тады такія ўмовы былі ў навітэла.
Наступныя паездкі бралі навігатар з нейкім, відаць, пірацкім навітэлам у сястры. Там мапы не абнаўляліся. У цэлым нармальна, але часта мы ехалі згодна з навітэлам па чыстым полі.) У сэнсе, часткі трас на тых мапах тупа не было.
Гэта і ёсць розніца навітэла з торэнта і афіцыйнага?
гугл прокладывает маршрут намного лучше,
зноў жа, чым?
Мы не вельмі дасведчаныя ў гэтым сэнсе турысты. Нават зусім недасведчаныя. Апроч навітэла ніякімі сучаснымі тэхналогіямі ні разу не карысталіся. Апроч згаданых вышэй версій навітэла ездзім па друкаваных атласах, мапах, указальніках.)
А ёсць якія-небудзь праграмы, якія ўлічваюць бягучы стан дарог? Скажам, калі рамонт - пазначаюць гэта і прапануюць альтэрнатыўны шлях? Ці гугл якраз гэта і робіць?
Яшчэ пытанне па сімках і інтэрнеце. Зноў жа, даруйце мне маю неабазнанасць, але нашто вы карыстаеце інтэрнет за мяжой? Якраз для гуглаўскіх мапаў збольшага? Мы, колькі ездзілі, мясцовых сімак не куплялі. Нібыта і патрэбы не было. Але інтэрнет заўсёды быў у атэлях на начоўках, так. Я, прызнацца, нават не задумвалася яшчэ і аб вазні з сімкамі. Але чытаю разумных людзей і думаю, а можа і дарма? Можа і мне трэба? )
І як тады гэта ў іх там працуе? Мы заязджаем праз Літву. Там будзе 2 начоўкі. Там і купляць? Ці ў Польшчы выгадней? Сім-карта, купленая ў Літве ці Польшчы, дзейнічае на ўсёй тэрыторыі ЕС? Зрэшты, мне ўся не трэба. У Чэхіі, Германіі дзейнічае? Па якіх тарыфах? Я то пайду вечарам гугліць, але можа хаця б у двух словах паясніце?
Дзякуй.
Лови более официальное по дорогам в Польше
Google переводчик тебе в помощь
Yascherka, паглядзела крыху. Дарогі, якія на карце рамонтаў пазначаныя зялёным і сінім, на практыцы - гэта што? Проста старыя існыя дарогі, які плануюцца да рамонта? А то ступень іх выстаўлення на тэндар мне мала аб чым кажа.) Чорныя - уведзеныя ў эксплуатацыю, ясна, чырвоныя - рамонт. Рамонт - гэта адна паласа ў кожным напрамку? Адна паласа з рэверсіўным рухам? Паўнавартасныя аб'езды? З практыкі?
Мы проста ў Літве трапілі на рамонты. Я яшчэ такога жаху не бачыла. Там адна вузенькая паласа для рэверсійнага руху ў абодвух напрамках. Калі б у Беларусі так рамантавалі дарогі, тут бы ўжо разнеслі ўсё, я думаю. А там і нармальна людзям.)))
Дык вось такі рамонт - гэта смерць, так. А калі паўнавартасныя аб'езды - то і хай сабе рамантуюць? Як з гэтым у Польшчы?
І яшчэ ўжо заадно падкажыце. Як дарога Варшава-Прага? Цяжкая, няцяжкая, што з дарогамі? Па мапе рамонтаў гляджу, да Вроцлава - нібыта дзейны аўтабан? А далей? Дзякуй!
А нет ли там парома до Клайпеды? Может не сильно дорого?
дзякуй за ідэю.) Шукаю.) Штосьці пакуль не знаходзіцца, але можа я так гляджу?