Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

имя-как-имя

Well-known member
Кьяра, зразумела. Мне падалося, што,
згадваючы краіну, ты разлічвала на беларускую, зыходзячы з назвы гэтай краіны.
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, я падумала-падумала...і такі адкажу табе. Яшчэ раз. Бо ўжо спрабавала гэта рабіць, але дадзены вышэй адказ цябе не задаволіў.

Табе хацелася, каб мы тут горка ўздыхнулі, ах які дрэнны банк. Ну дрэнны.
Не. Мне зусім не гэтага хацелася. Уласна кажучы, мне ўвогуле нічога не хацелася, я чыста падзялілася рэальнасцю, якая, імхо, мала з пазітывам на гэтую тэму стасуецца. І рэч не ў банку, як такім, зусім. Мне, праўда, дзіўна, што ты гэтага не разумееш.

Але можа ў яго паслугі добрыя.
Ягоныя паслугі ніяк не залежаць ад таго, наконт чаго я пісала зварот.
Скайп не набыў, не страціў ад таго, што з'явілася магчымасць карыстацца ім па-беларуску. Хаця хлушу - набыў. Мажліва, дадатковых кліентаў і ўжо дакладна рэспект пэўнай колькасці людзей. Але НЕ страціў.


Белкарт ідзе насустрач беларускамоўным кліентам. Але паслугі ў яго нулявыя.
Чые паслугі? Няма банку "Белкарт", яшчэ раз спрабую да цябе данесці. Белкарт - толькі кантора, якая, груба, вырабляе карткі і прадастаўляе іх розным банкам. Прычым, як разумею, у добраахвотна - прымусовай форме.
Тое, што ў мяне плюс да астатніх 2-х Віз з'явілася і картка Белкарт, НІЯК не адбілася на паслугах самога банка БПС. Бо ў яго некалькі відаў картак, і я, як кліент, магу карыстацца любой. Магу абіраць. Мала мне паслуг, якія ёсць па існых у мяне 3-х картках, я яшчэ і залатую магу сабе зрабіць. Маю не толькі дэклараванае міфічнае права, але і рэальную мажлівасць. Чаго, паўтаруся, пра мову не скажаш.

Дарэчы спецом паглядзела. На Белкартаўскай картцы - усё напісана па-расейску. На Візе - лацінкай. Як у пашпарце. :)))))


Ну і пра асноўнае пытанне, калі ўжо ты настойваеш.
Ты ставіш яго ў дакладнасці так, як ставіць яго нашая дарагая дзяржава. :)
А менавіта: што вы абіраеце? беларускую, на якой немагчыма атрымліваць адукацыю, на якой намагчыма працаваць, якой немагчыма карыстацца ў банку, на пошце, у краме, якой немагчыма прачытаць законы, бо іх па-беларуску няма, ці рускую, якая ўсё гэта вам дае і гарантуе поўную лаяльнасць улады, пры адсутнасці такой у першым выпадку? Ну? Дык якую абіраеце? Што вам важнейшае? Мова ці мажлівасці?
Вооооось. :)

А потым, калі раздаюцца рэдкія кволыя галасы на тэму: чаму няма беларускіх класаў, дзяржава абсалютна справядліва адказвае: "Чакайце. Дык вы ж самі абралі. Усё чэсна (с). Дый незадаволеных няма, як быццам. Ніхто не просіць, не звяртаецца, не размаўляе, прынамсі мы не бачылі/не чулі, усе на пазітыве, радуюцца жыццю, разумеюць - дык так жа паўсюль. Дык якія пытанні?
У фейсбуку кажаце? - А... дык калі ласка. ) У нас жа 2 мовы дзяржаўныя, мы не супраць зусім. Хай бавяцца. Статусы выстаўляюць... З чаго б дзіця не цешылася, абы не плакала. (с) Дарэчы, можам вам яшчэ якое свята дазволіць, калі вы ўжо настойваеце. Са спевакамі беларускімі. Ага, па-беларуску. Угу, у бел. строях, так. Усё як мае быць. Толькі спісы ўдзельнікаў праверым папярэдне, каб тыя, хто такі мову абраў, а не мажлівасці, свята не сапсавалі часам. Усё дзеля вас".


Карацей, выбар - гэта "пры іншых роўных". Астатняе - хлусня і маніпуляцыя грамадскім меркаваннем.
А так... дзеці мае ў расейкамоўнай школе вучацца. Калі цябе выбар "мова ці мажлівасці" цікавіць.

Цяпер дакладна ўсё. :)
 
Последнее редактирование:

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Дарэчы спецом паглядзела. На Белкартаўскай картцы - усё напісана па-расейску.
Калі папросіш - напішуць на беларускай.
мала з пазітывам на гэтую тэму стасуецца
Нешта не дае спакою табе мой пазітыў. Удакладню. Я пазітыўна гляджу на рэчы, пра якія можна сказаць "шклянка напалову поўная(ці пустая, ці проста напалову, кожнаму сваё)". Калі шклянка пустая - то я спакойна канстатую, што няма тут нічога прывабнага.
А што да пазітыўнага стаўленьня да сусьвета ў цэлым... калі я зьмяню сваю пазіцыю на беспрыстрасны рэалізм, то.. то мне цяжка будзе жыць...
Перачытала твой пост і ізноў узгадала словы з артыкула Марціновіча.
мова для гэтых маладзёнаў не з’яўляецца зонай болю
Да, я перажываю і недзе, мабыць, злуюся, калі кажуць нешта крыўднае пра мову. Да, цяжка знайсьці агульную мову з тымі, хто негатыўна ставіцца да выкарыстоўваньня беларускай мовы ў жыцьці. Але яхутчэй так пра сябе магу сказаць: я радуюся, калі чую/бачу прыклады ўжываньня беларускай мовы.
Я проста размаўляю. Цікаўлюся нейкімі падзеямі. Сустракаю новых сяброў. Адкрываю новыя гарызонты. І усё гэта -дзякуючы маёй цікавасьці да мовы. Вось неяк цягнецца ўсё адно за адно.

Кажуць, нашая нацыя не паўстала разам з незалежнасцю ў 1991-м з-за таго, што тая, папярэдняя генерацыя, якой балела, адштурхнула сваімі гіпертрафіраванымі рэакцыямі, аморфную масу. Для якой галоўным быў камфорт, а не каштоўнасці. Дык, выглядае, іх памылку, якая выцякала з болі за мову, выправіце вы – сваёй бяспечнасцю.
Вось плюсуюся.

Дарэчы, можам вам яшчэ якое свята дазволіць, калі вы ўжо настойваеце. Са спевакамі беларускімі. Ага, па-беларуску. Угу, у бел. строях, так. Усё як мае быць. Толькі спісы ўдзельнікаў праверым папярэдне, каб тыя, хто такі мову абраў, а не мажлівасці, свята не сапсавалі часам. Усё дзеля вас".
Апошнім часам у нас тут у Менску прайшло(і пройдуць) некалькі цікавых канцэртаў з удзелам беларускіх музыкаў. Без усялякіх там беларускіх строяў. Класныя, драйвовыя імпрэзы, я бачыла фоткі і чула водгукі. Я ўсё мару на той жа Аkute патрапіць. Яны былі нядаўна, але не было магчымасьці завітаць туды.

А потым, калі раздаюцца рэдкія кволыя галасы на тэму: чаму няма беларускіх класаў, дзяржава абсалютна справядліва адказвае: "Чакайце. Дык вы ж самі абралі. Усё чэсна (с).
А хіба не? Вось, напрыклад, адна добравядомая мне школа ў Заводскім раёне. Раней была поўнасьцю беларускамоўная. Пасьля пачаліся цяжкасьці з наборам, пачалі набіраць пачатковыя класы рускамоўныя, пакінуўшы 1 беларускамоўны клас на паралель, увялі для іх этнаграфічны ўхіл. Але і туды набраць дзяцей было цяжка, па 10-15 вучняў было ў класе, большасьць зь якіх - з такзваных "сацыяльна небясьпечных" сем'яў. Праз пару год скасавалі беларускамоўныя класы ўвогуле. Таму што, нажаль, няма патрэбы.
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, не пра банк. :) За жыццё, што называецца. )
Мы па-рознаму ставімся да "тэмы".
Мяркуючы па рэакцыях, беларуская што для цябе , што для мяне ў сэнсе болю зона недзе аднолькавая. А вось у чым мы адрозніваемся, дык у тым, што для цябе гэта мажлівасць новых кантактаў, новых сяброў, новых мажлівасцяў і г.д.
Для мяне - каштоўнасць сама па сабе. Якая асабіста мне не дае ніякіх плюсаў, каб не сказаць наадварот. :) Практычных, маю на ўвазе. Выключна ўнутраную асалоду і здавальненне, што гэты здабытак са мной. Штодня. Я не маю патрэбы ў новых кантактах і падобным. Дакладней маю яе не большую, чым любы расейскамоўны. Маё асяроддзе цалкам расейскамоўнае. І збольшага мне непрынцыповая іхная мова. Яна не ёсць нейкай лакмусавай паперкай ці крытэрам цікавасці/нецікавасці, блізкасці/далёкасці для мяне людзей, падзей, чагосьці яшчэ.
Адзінае, чаго я прашу - гэта разумення. Ад сяброў, найбліжэйшага атачэння і проста тых, з кім камунікую. Каб яны мяне пад расейшчыну не ламалі.
То бок сама я цікаўлюся калі не ўсім, то многім, што беларускасці тычыцца, але не вымушаю/не заклікаю людзей ісці за мной, дый сама, каб вось прам уключалася толькі на беларускае і шукала белмоўнай кампаніі – не.

Момант, калі я адчувала вострую патрэбу менавіта ў белмоўнай тусоўцы, хоць якой, але белмоўнай, у мяне прайшоў. Ён быў таму толькі, што мне трэба было з чагосьці пачынаць. Бо на старце ў мяне меўся нуль, амаль абсалютны. Што ў ведах, што ў разуменні, што такая форма жыцця ёсць у прынцыпе, што ў тым, якая яна, бел. мова.
Плыні беларускасці, у якія патрапіла ты ці іншыя твае дый, як аказалася, месцамі і мае равеснікі, прайшлі міма мяне. Мне складана сказаць – чаму. Мо я не цікавілася, а можа, і што хутчэй, я не мела мажлівасці нават блізка з гэтым сутыкнуцца?
Тусоўкі існавалі, відаць. Такія свае, закрытыя, ну як у фейсбуку цяпер :), і нават нейкае жыццё там было, як я ўжо пазней зразумела, толькі мяне гэта ніяк не закранала, я слыхам не чула. Складана цікавіцца тым, пра існаванне чаго нават не падазраеш.

Дарэчы людзі, якія дазволілі мне дакрануцца да беларускасці, пазнаёміліся са мной расейскамоўнай. І зусім не ў белмоўнай тусоўцы.
А нейкім унутраным зменам у сваю чаргу, якія зрабілі тое, што зрабілі, а менавіта дазволілі ўпусціь у сябе новую форму жыцця, я абавязаная не толькі белмоўным людзям.

Таму сёння я проста нясу ў сабе гэтую каштоўнасць. І гатовая ёй дзяліцца. Не толькі “са сваімі”. З тымі, хто здольны пачуць, але не мае часам такой мажлівасці. У транспарце, на пошце, у краме. Паўсюль, дзе магу. Дзе хапае ведаў, валодання мовай і проста смеласці часам. А таксама спрабую даць зразумець тым, ад якіх наўпрост залежыць патрымка мовы ці яе адсутнасць, што мы ёсць. Рэальныя, а не толькі ў фейсбуку. Я нічога не патрабую, не крычу і не бегаю з транспарантамі, я проста нагадваю, што такая форма жыцця ёсць, што яна не атавізм, не дэвайс настаўнікаў і бнфаўцаў, а цалкам сабе штодзённая звычайная рэч.
І калі хоць адзін расейкамоўны чалавек мяне пачуе, я лічу, што мой здабытак пабольшаў.) Апроч таго, я імкнуся дасканаліцца. Каб мая мова вабіла, а не выклікала кучу пытанняў, заўваг і выпраўлення памылак. Цікавасць мая скіраваная больш сюды, чым на выгады, якія мова мне можа даць.


Прашу прабачэння ў аўдыторыі за шмат літар і за занадтую колькасць асабістага. Проста раз ужо такая размова зайшла…ну і каб болей да гэтай тэмы не вяртацца.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Алёна, хацела напісаць вялікі пост, але перадумала. Я не магу так глябальна))))
Але ў мяне ўсё крышку не так, як ты пра мяне напісала.
А вось у чым мы адрозніваемся, дык у тым, што для цябе гэта мажлівасць новых кантактаў, новых сяброў, новых мажлівасцяў і г.д.
Мова для мяне-сродак камунікацыі. А што на мне дае -гэта вынік, прыемны бонус. А не наадварот.
Я разумею ўсё, пра што ты пішаш. Ты малайчынка.
У мяне крыху інакш. Проста таму, што я у нечым ад цябе адрозьніваюся. Як любы чалавек адрозьніваецца ад суседа :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Мова для мяне-сродак камунікацыі.
Дазволю сабе не паверыць.) Яшчэ год таму ты спакойна размаўляла тут па-руску. )
І я не ведаю ніводнага белмоўнага, хто не валодаў бы рускай. ;) Так што ты крыху хітруеш тут.:) Сродак, так, але далёка не толькі ён.)

У мяне крыху інакш. Проста таму, што я у нечым ад цябе адрозьніваюся. Як любы чалавек адрозьніваецца ад суседа
Дык я ж не супраць.

======
У працяг тэмы так званых паланізмаў і "прышпільнай" мовы: Дзе сваё, а дзе чужое?
.
 
Последнее редактирование:

subaru

Active member
Кьяра,моцна разважаеш..
+1! Моц, інакш і не назавеш:yes:

Дзяўчаты, мне вось здаецца, што можа зусім і не прынцыповыя нашыя ўласныя матывы ды шляхі да мовы. А ў размове вашаей першае, што мне ў вочы кінулася, дык гэта розніца у тыпе тэмпераменту, усяго толькі:)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Дазволю сабе не паверыць.) Яшчэ год таму ты спакойна размаўляла тут па-руску. )
І я не ведаю ніводнага белмоўнага, хто не валодаў бы рускай. Так што ты крыху хітруеш тут. Сродак, так, але далёка не толькі ён.)
а дзе я пісала, што выключна па-беларуску размаўляю? Я гавару толькі пра тое, што мовай я карыстаюсе не дзеля таго, каб нешта набыць, а наадватрот - набваю дзякуючы таму, што карыстаюся мовай.:)
Зы)) у нас сёньня на "Мова ці кава" былі дэбаты :) Паміж "памяркоўнымі" і "р'янымі" беларусамі. Наконт лёсу беларускай мовы.

дык гэта розніца у тыпе тэмпераменту, усяго толькі
ой, а распавядзіце пра мой тэмперамент, а)))) Я люблю пра сябе паслухаць. :)
 

k_ja_ra

Well-known member
можа зусім і не прынцыповыя нашыя ўласныя матывы ды шляхі да мовы.
Адназначна.
Але яны тлумачаць, імхо, стаўленне да пэўных рэчаў, пытанняў, праблем і г.д.. У межах дадзенай тэмы, маю на ўвазе.

а дзе я пісала, што выключна па-беларуску размаўляю?
Не. Мы проста пра рознае. Я - пра тое, што не вельмі веру ў падобныя выказванні. Тое, што ангельская -сродак камунікацыі- веру. У тое, што беларуская, і адно ён - не. Не варта, імхо, штучна спрошчваць. Бо гэта хлусня. Хоць і з добрых мэтаў.

п.с. карыстанне беларускай не ў Беларусі, а ў іншых славянскіх краінах апроч Расеі не разглядаем. Бо там так. Такі сродак. )
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
ты можаш верыць, можаш не верыць. Але абвiнавачваьнi у хлусьнi - гэта занадта. Дзяк.
 

k_ja_ra

Well-known member
я не пра цябе ў дадзеным выпадку. А ўвогуле. Бо бачу і чую такой тэзіс месцамі.
За выбарам беларускай у нашай рэальнасці заўжды стаіць штосьці большае, чым проста мажлівасць з кімсьці патлумачыцца (?)/паразумецца.
Ты дарма крыўдзішся. Я нічога кепскага на ўвазе не маю. Наадварот.
Матывы ёсць заўжды. Проста яны могуць ці не ўсведамляцца ці не агучвацца.
І шчыра кажучы, пра іх ніхто і не пытае. )
 

subaru

Active member
ой, а распавядзіце пра мой тэмперамент, а)))) Я люблю пра сябе паслухаць
:))) хвалююся, што столькі ня вып'ю (с))))
А сур'ёзна калі, пакуль не абвінавацілі ў падмене паняццяў)), растлучамачу па-простаму, у дзвух словах, што мела на ўвазе толькі тое, што ў katia-ka, мне падаецца, ляжыць у аснове захапленне, а ў Кьяра - крок за крокам узважанае рашэнне. Калі памыляюся, выбачайце, калі ласка)) А ў мяне, напрыклад... таксама ў дзвух словах)) супадзенне цікавасці, абставінаў і вольнага часу:) *ну і яшчэ крыху ў глыбіні*))
 

k_ja_ra

Well-known member
пакуль не абвінавацілі ў падмене паняццяў
:))) Злая ты, subaru. )))))) Жартую, калі што.:)

Дзевы, карацей, гэтая мая віна...развяла тут філасофію. У выніку людзей пакрыўдзіла. :))
Кідаю. )

katia-ka, прабач, калі зачапіла такі цябе чым. Я, праўда, цябе ні ў чым не вінавачу і ўвогуле не пра чаплянне. Блізка нават. Проста хацелася давесці, што па вялікім рахунку матывы-та ў нас недзе аднолькавыя, адзіныя. Толькі нюансы і акцэнты розныя. Але з іх, з нюансаў і акцэнтаў, рознае ўспрыманне рэальнасці вынікае.

Ну і апроч таго, (апошні філасофскі момант, прабачце :) ) пазітыў аб'ектыўны не роўна асабісты.) Ну...прыкладам...чыйсьці сын выйграў алімпіяду. ) Гэта супер! Вось толькі ніяк не значыць, што сістэма адукацыі працуе на ўцямным узроўні.
Я пра адукацыю, а хтосьці пра алімпіяду. :) Адсуль непаразуменні ўвесь час...ІМХО.

А так...у мяне сваіх асабістых пазітываў хапае. Цалкам сабе.)


Усё. Давайце што-небудзь пра "усё па-беларуску".

====
Дзевы! Ну не паверыце! На лаўца і звер бяжыць! Проста тэлепатыя нейкая! Глядзіце:
Вітаю, сябры,

Аднаўляюцца моўныя сустрэчы, якія раней ладзіла артсядзіба з дапамогай спадароў Вячоркі і Садоўскага.
Бліжэйшая адбудзецца ў гэтую сераду, тэма (sic!) "Беларусізацыя банка". Думаецца, што некаторым з нашых можа быць асабліва цікава.
Узровень - не пачаткоўскі, хутчэй для прасунутых альбо практыкаў.

Сустрэча будзе праходзіць 29 траўня і далей штосераду ў 18.15."

Збіраюся. Будзе прыемна сустрэцца.
З найлепшымі,

Павел.

Няўжо!
 
Последнее редактирование:

Женщина дождя

Well-known member
Вось мне цікава - мне,шчыра кажучы,кідайце тапкамі :) лянота пачаць карыстацца ў штодзенным жыцці мовай :( Аб чым гэта сведчыць? Я добра ведаю гісторыю нашу, шмат падарожнічаю по Беларусі с дзяцінства, вельмі люблю сваю Радзіму, была сябрам БНФ, дзець ў беларускамоўнай гімназыі, люблю Геніюш... а вось ніяк на пачну размаўляць... не хапае чагосьці.:( Мабыць, не маю патрэбы моцной :( Я недабеларуска:)?
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
тэма (sic!) "Беларусізацыя банка".
вось бачыш, твой пасыл у космас матэрэалізаваўся.
Але мне вось нешта не хочацца ісьці ў вучаніцы-суразмоўцы да Вінцука Вячоркі. Вось ня ведаю, чаму.

Женщина дождя, менш думайце(хай і ськептычна і іранічна) пра сябе з прыстаўкай - неда, і ўсё будзе добра. :) Галоўнае -не адмаўляць сваё.

Я добра ведаю гісторыю нашу, шмат падарожнічаю по Беларусі с дзяцінства, вельмі люблю сваю Радзіму
 

k_ja_ra

Well-known member
Але мне вось нешта не хочацца ісьці ў вучаніцы-суразмоўцы да Вінцука Вячоркі. Вось ня ведаю, чаму.
:) У гэтым і розніца паміж намі.
Ты абіраеш сваё, я сваё.
Табе не хочацца, а ў мяне ажно халадок "пад лыжачкай" з моманту, як рассылку атрымала.) Я ўжо амаль год гэтых сустрэчаў чакаю.)
А мне на мову ці каву не хочацца. І я ведаю, чаму. Толькі сфармуляваць, баюся, не здолею, дый не хачу, па шчырасці, спрабаваць.)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Кьяра, не. У мяне нейкае незразумелае мне самой стаўленьне да яго. Пры тым, што асабіста мы не знаёмыя.
Дый на заўтра ў мяне зусім іншыя пляны)))))) Валянціну Леанідавічу спаўняецца 10 год :)
 

имя-как-имя

Well-known member
Але мне вось нешта не хочацца ісьці ў вучаніцы-суразмоўцы да Вінцука Вячоркі.

:) А мне на мову ці каву не хочацца.
А мне і туды і туды хочацца. Толькі я не суразмоўца зусім. Я б паслухала моўчкі.

Валянціну Леанідавічу спаўняецца 10 год :)
Ух ты! З юбілярам!
 

k_ja_ra

Well-known member
Толькі я не суразмоўца зусім
Дарма ты. Ты выдатны суразмоўца.

У мяне нейкае незразумелае мне самой стаўленьне да яго.
Бывае, так. Інтуітыўнае штосьці. Хаця любая інтуіцыя мае пад сабой грунт.) Папярэдні досвед і падобнае.)

Валянціну Леанідавічу спаўняецца 10 год
Добра вам адзначыць.)))
З дзецьмі-сябрамі будзе святкаваць, ці наадварот, чыста па-сямейнаму?
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху