Но ведь ношение маски в общественных местах и транспорте человеком с явными признаками респираторной инфекции не приводит к смертельным случаям?
не прыводзіць. Я вам напісала да таго, што на ваш аргумент "праз вас вось такія ідыёты ў маршрутках" ёсць контраргумент - "а праз вас людзі паміраюць". Гэта калі пераходзіць на такі ўзровень аргументаў.
Так-то я ўвогуле не разумею, пры чым той хлопец да тутэйшай размовы. Ён з сямейства?
Дарэчы, а дзе вы ўсё тое чуеце, пра што пісалі, і што, на вашу думку, стала прычынай паводзінаў хлопца? Я дык толькі пра "насіце маскі - абараніце сябе" чую і пра "рабіце прышчэпкі". Але я не сільна цікаўлюся тэмай. Мне хапае гэтай тэмы на сямействе для лікбеза.
Я не ярый пропагандист вакцинации, но если элементарная маска для сопливого и кашляющего воспринимается в штыки, то к чему мы идем?
ну па-першае, вакцына асобна, маскі асобна. Розныя тэмы абсалютна. Па-другое, яшчэ 2 гады таму пра маскі ніхто панятку не меў. Вы тады таксама рабілі заўвагі саплівым людзям "чаму без маскі?"
Пагадзіцеся, праблема не ў адсутнасці маскі пры саплях, а ў тым, што мы ўсе зараз у той ці іншай ступені напужаныя і, што праўда, небеспадстаўна.
Я, прызнаюся, таксама насцярожана да кашлятых без масак побач стаўлюся. Заўваг, праўда, не раблю, але жаданне адысці маю моцнае. Раней такога не было. Пры тым, што я сама не аматар масак, і там, дзе можна, філоню. Мне цяжка дыхаецца ў масцы. Успрымаю, як непазбежнае зло. І так і не ведаю для сябе, чаго ў іх болей - карысці ці шкоды.